en
menu close-menu
Эміграція

А-824. Вершы

Чытаць у эміграцыі
expand_more

Працягваем публікаваць злачынныя вершы, гэтым разам ад аўтара пад імем А-824.

Пра сябе аўтар піша: «А-824 — дачка Гесі Гельфман, беларускай рэвалюцыянеркі-народніцы, і Мікалая Каладкевіча, рускага рэвалюцыянера-народніка, якія пасля смерці Аляксандра II былі прысуджаны да смяротнага пакарання.

Нарадзілася 12 кастрычніка 1881 года ў адзіночнай камеры Дома папярэдняга зняволення ў Санкт-Пецярбургу. 25 студзеня 1882 года ўначы дзяўчынку ў маці незаконна адабралі і раніцай адвезлі ў выхаваўчы дом на Гарохаўскай вуліцы. Яе здалі пад нумарам А-824 як дачку невядомых бацькоў.

Змешчаная ў выхаваўчы дом, дачка Гесі Гельфман не пражыла і аднаго года і памерла ад невядомай хваробы».

А-824
Натхнённае Тусіятай Авіяй

Да 145-ай гадавіны смерці Аляксандра II

Гэй, Аляксандр,
ну, ты,
з доўгімі вусамі,
у вялікай карэце
едзеш па каменнаму-каменнаму масту
як вялікая срака.
КАБ ТЫ ЎСРАЎСЯ!

Аляксандр,
я чула, што нехта
кінуў бомбу
прама
пад ногі,
на набяражнай у клятым Пецярбургу.
Я паеду туды,
знайду яго магілу,
пастаўлю на ёй крыж,
закажу службу па-беларуску
і ПРАКЛЯНУ ЦЯБЕ, ПАСКУДА.

Гэй, Аляксандр,
гэта мы.
Цяпер
мы ездзім па коле
на джыпах,
шукаем цябе
ці рускіх мужыкоў, такіх як ты,
якія могуць быць злодзеямі,
ці гвалтаўнікамі,
ці выкрадальнікамі,
ці забойцамі,
ну, ці кімсьці з тваіх нашчадкаў,
ці якім-небудзь з тваіх увасабленняў,
бо, разумееш,
гэй, паскуда?
Мы ПРАКЛЯНЁМ ЦЯБЕ.

Сёння ўвечары, Аляксандр.
Гэта я,
Яўгенія, Геся
і машына, поўная беларускіх дзевак,
мы знойдзем цябе
ў Заслаўе каля Спаса-Праабражэнскай царквы.

У цябе яшчэ адзін народ
у палоне,
а ў мяне ў руках
сурвэтка,
вышытая маімі бабамі,
і мы ідзём каб кінуць яе,
пад ногі таго, хто задушыў
Кастуся Каліноўскага,
беларускую мову,
лацінку
і мядзведзя
ў Белавежскай пушчы.

Сачы за сваімі нагамі, Аляксандр,
бо я іду разам з
Кастусём,
Зыгмунтам,
Рамуальдам,
Цітусам,
Міхалам,
богам
і Ігнатам,
царом з бомбаю.

А потым,
Аляксандр,
потым
мы
ПРАКЛЯНЁМ.
ЦЯБЕ.
НАВЕЧНА.
ПАСКУДУ.

Фота — А-824

Змрок супраць святла

Чаму ты такая змрочная, Беларуская Дзеўчына, чаму ты такая змрочная?
Будзь рускай, будзь больш рускай чым рускія
Будзь рускай як Бог рускай праваслаўнай царквы
Сядзь і ўрубі сабе царкоўныя спевы
Будзь больш рускай чым Бог рускай праваслаўнай царквы
Будзь рускай да немагчымасці
Сядзь у пакоі і ўрубі сабе «Я – русский»
Будзь рускай, Беларуская Дзеўчына
Ты ведаеш, што можаш
Ты ўжо напаўдарозе там
Будзь напаўдарозе да той паўдарогі
Будзь настолькі паў, каб другая палова таксама была поўная рускай крыві
Падбадзёрся, Беларуская Дзеўчына
Сядзь і ўрубі сабе «Я – русский»
і перастань скардзіцца, жаліцца і наракаць
на імперыялізм, каланізацыю і харошых рускіх
Людзям яно надакучыць
Магчыма, гэта зараз у модзе,
але так не будзе доўжыцца вечна
Сядзь і ўрубі сабе «7 звычак высокаэфектыўных людзей»
и Падбадзёрся Нахуй.

Фота — А-824

Нацыст, падсілкаваны нянавісцю

Яна — нацыст, падсілкаваная нянавісцю!
Яна — нацыст, падсілкаваная нянавісцю! Яна
Яна
Яна
Яна — нацыст, падсілкаваная нянавісцю —

Слухайце. Гэта Вы — нацыст, падсілкаваны нянавісцю,
і Вы, нацыст, падсілкаваны нянавісцю,
і Вы,
і Вы,
і вы — нацысты, падсілкаваныя нянавісцю.

Я — нацыст, падсілкаваны нянавісцю?
Не!
Я не нацыст, падсілкаваны нянавісцю!
Я не
Я не
Я не нацыст, падсілкаваны нянавісцю!

І вось паслухайце:
Аляксандр II таксама быў нацыстам, падсілкаваным нянавісцю.

Што? Аляксандр II?
Не!
Не!
Не!
Ён не быў нацыстам, падсілкаваным нянавісцю!

Яна — нацыст, падсілкаваная нянавісцю.
Так, гэта праўда, ЯНА,
ЯНА
ЯНА
Яна — нацыст, падсілкаваная нянавісцю.