ENG
menu close-menu
Гендар

“Здаецца ў транс*персон таксама стаіць пытанне: Як існаваць у Беларусі?”

Іншыя гісторыі
expand_more

17 мая Міжнародны дзень барацьбы супраць транс-, гома-, бі- фобіі, у гэты дзень мы публікуем новы падкаст ад «ІншыЯ», а таксама інтэрв’ю з Сашай, мэнэджаркай праэкта: пра тое, чаму для іх важная тэма салідарнасці з ЛГБТК+ супольнасцю і дзе знайсці дапамогу ЛГБТК+ людзям у Беларусі і за мяжой.

У новым падкасце вы зможаце паслухаць гісторыю Поллі — небінарнага беларуса, які прыняў сваю ідэнтычнасць праз падзеі 2020 года.

Саша, мэнэджарка праэкту

– Прывітанне, раскажы чым для вас важны дзень 17 траўня, наколькі Востра на ваш погляд цяпер стаіць праблема трансфобіі і гамафобіі?

– Штогод 17 траўня з 2004 года адзначаецца Міжнародны дзень змагання з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй (IDAHOBIT). Яго мэта — спыніць дыскрымінацыю і стыгму і зраўнаваць у правах УСІХ людзей, незалежна ад таго, хто яны ёсць і каго кахаюць. Тут мы салідарныя. 

Наша арганізацыя працуе і скіроўвае ўсе свае высілкі на тое, каб як у грамадстве, гэтак і ў дзяржаве не было дыскрымінацыі па якіх б там ні было прыкметам. Мы выступаем супраць стыгмы і дыскрымінацыі хоць якой прыкмеце, таму бачым патрэбным далучацца да святкавання Міжнароднага дня змагання з бі-, гама-, транс- фобіяй. 

Усё яшчэ вельмі востра стаіць праблема з бі-, гама-, транс- фобіяй. Далёка хадзіць не будзем і ўспомнім сітуацыю з Еўрабачаннем у гэтым годзе. Перамогу здабылі Nemo, небінарная персона. На іх вылілася досыць шмат хэйту, быццам бы перамога толькі дзякуючы «павестачцы». Такія абвінавачанні ўсё яшчэ кажуць пра існаванне вялікай колькасці людзей з бі-, гама-, транс- фобіямі.

Фота з асабістага архіву “ІншыЯ”

– Калі вы рабілі падкаст, вы арыентаваліся на сітуацыю ў Беларусі ці больш еўрапейскія ўмовы?

– Наш падкаст пра гісторыі беларус_ак у эміграцыі. Мы імкнуліся паказаць сітуацыю з дыскрымінацыяй і стыгматызацыяй у Беларусі, але таксама і параўнаць яе з сітуацыяй у краінах эміграцыі беларус_ак. Што адбываецца пры пераездзе? Ці дадаецца новая стыгма, ці наадварот больш прыняцця?

– Што вы чулі пра гамафобныя новыя законы ў Беларусі, пра прапаганду аднаполых адносін, бо калі ты гей ці лесбіянка, ты яшчэ можаш шыфравацца, але калі ты транс персона то аўтаматычна становішся мішэнню, якая парушае гэты дэбільны закон. Як існаваць цяпер у Беларусі?

– Канешне мы чулі пра жахлівыя законы. Яны моцна парушаюць правы чалавека. 

Ёсць выдатнае даследаванне ад квірфем-калектыву Queer Parenting «ДАСЛЕДАВАННЕ ДОСВЕДУ І ПАТРЭБ ЛГБТК+ СУПОЛЬНАСЦІ БЕЛАРУСІ. У КРАІНЕ І Ў ЭМІГРАЦЫІ». Паводле яго навіна пра гамафобныя законы вельмі ўплывае на прадстаўні_ц супольнасці. Згадваецца, што прыняццё падобных законаў пагоршыць якасць жыцця, павялічваецца трывожнасць, істотна ўплывае на планы на будучыню.

Здаецца ў транс*персон таксама стаіць пытанне «Як існаваць у Беларусі?». Я б, канешне, запытвалася ў прадстаўні_ц групы, што яны адчуваюць. Думаю, што пры існаванні пагроз трэба звяртацца да профільных арганізацый/ініцыятыў, не баяцца звяртацца за дапамогай. Іншыя побач.

– Якая цяпер самая вострая позва на ваш погляд у ЛГБТК + асяроддзі?

– Паводле даследвання квірфем-калектыву Queer Parenting усё яшчэ вялікай праблемай для квірсупольнасці з’яўляецца атрыманне медычных паслуг, як у краіне, гэтак і ў эміграцыі. Найчасцей людзі кажуць, што баяцца дыскрымінацыі і аутынга.

Таксама праблемай з’яўляецца ўзрослая ізаляцыя прадстаўні_ц групы. Тут віляе шэраг фактараў: у краіне — пагроза рэпрэсій, у эміграцыі — моўныя бар’еры, культурныя адрозненні.

– Ці ёсць арганізацыі якія дапамагаюць / эвакуююць транс персон з гамафобных краін? Або якую дапамогу прапануюць гэтыя арганізацыі транс людзям якія пакінулі свае краіны?

– Вось некалькі ініцыятыў, якія ўсё яшчэ працуюць для трнас*персон, якія знаходзяцца ў Беларусі:

Ініцыятыўная група T* Belarus. Да іх можна звярнуцца па псіхалагічную і гуманітарную дапамогу. 

Ініцыятыва «Тендар на Гендар», якія ладзяць мерапрыемствы для ЛГБТК+супольнасці і перыядычна аказваюць бескаштоўную псіхалагічную дапамогу. 

Ініцыятыва «Новыя рэгіёны» — гэта інтэрсекцыйная фем- ЛБТК+ ініцыятыва, і да іх таксама можна звярнуцца па інфармацыйную і іншую падтрымку. 

Гэтыя ж самыя арганізацыі могуць дапамагчы беларусам і беларускам, якія знаходзяцца ў эміграцыі. Яшчэ можна звярнуцца ў службу «Адно Вакно», і яны могуць вас перанакіраваць у профільныя арганізацыі, якія працуюць менавіта ў той краіне і тым горадзе, дзе вы зараз знаходзіцеся. 

Фота з асабістага архіву “ІншыЯ”

– Пра што будзе гэты падкаст, што ў ім можна будзе пачуць?

– У 5-ым выпуску падкасту «Іншыя гісторыі» вы пачуеце гістрыю актывіста Поллі, які ідэнтыфікуе сябе як небінарная персона. Хаця Поллі з дзяцінства разумеў, што не адчувае сябе дзяўчынкай, сапраўдную ідэнтычнасць даводзілася доўгі час прыхоўваць ад самога сябе і людзей навокал. Пераломны момант здарыўся падчас пратэстаў 2020 года…

Падкаст. “Гісторыя Полі, якія прынялі сваю ідэнтычнасць праз падзеі 2020 года”.

Актывіст Полі ідэнтыфікуе сябе як небінарная персона. Хаця Полі з дзяцінства разумеў, што не адчувае сябе дзяўчынкай, сапраўдную ідэнтычнасць даводзілася доўгі час прыхоўваць ад самога сябе і людзей навокал. 

Пераломны момант здарыўся падчас пратэстаў 2020 года. Як гэта адбылося? Слухайце ў гэтым выпуску падкаста “Іншыя гісторыі”.