ENG
menu close-menu
Эміграція

“Важна паказаць, што беларуская культура таксама з’яўляецца часткай сусветнай культуры”. Інтэрв’ю з Палінай Бродзік.

Парады спецыялістаў
expand_more

Як аб’яднаць мастацтва і правы чалавека? Якія есць праграмы для творцаў за мяжой? У завяршэнні серыі артыкулаў пра мастацтва ў эміграцыі мы паразмаўлялі з каардынатаркай Free Belarus Center Палінай Бродзік: пра Hučna Fest ды не толькі…

Прывітанне! Раскажыце, як узнікла ідэя Hučna Fest?

Hučna Fest нарадзіўся ў 2021 годзе, калі Free Belarus Center знаходзіўся ў Кіеве. Першапачаткова ён арганізоўваўся як адно з мерапрыемства ў межах тыдняў беларускай культуры, якія запусціла Рада беларускай культуры. Але паступова ён перарос у самастойнае мерапрыемства. «Гучна фэст» не адразу стаў фестывалям, але быў дадаткова буйным мерапрыемствам, якое з кожным годам усе больш і больш уключала ў сябе кампанентаў. Знаходзіліся новыя сэнсы, якія мы хацелі абдумаць з аўдыторыяй, у тых краінах дзе мы знаходзіліся. Не толькі з беларусамі, але і з жыхара ў тых краін. Калі з пачатку мы думалі, што гэта магчымасць падзяліцца толькі беларускай культурай, з навакольным асяроддзем і мець нагоду сустрэчы беларусаў за мяжой, то сёння гэта значна больш. Мы ўкладаем у гэта нашыя каштоўнасці і, у першаю чаргу, гэта гісторыі не толькі пра падтрымку беларускай культуры, а хутчэй пра беларускі культурны код, пра самаідэнтычнасць, пра падтрымку ініцыятыў, на карысць пераменаў у Беларусі. І пра тое каб зрабіць беларускую культуру здабыткам сусветнай культуры.

Фота: Аляксандр Валодзін

Раскажыце пра фармат: Як ідэя прыйшла да аб’яднання ініцыятыў актывістаў (якія там былі прадстаўлены) з творчым кампанентам?

Мы не з’яўляемся арганізацыяй, якая выключна займаецца культурнымі мерапрыемствамі, мы бачым нашу культурную дзейнасць, як інструмент данясення мэсэнджэй. Сквазныя каштоўнасці ў нашай дзейнасці – гэта правы чалавека, гендарная роўнасць, інклюзія. І мы, канешне, хацелі што б ва ўсіх мерапрыемствах, якія мы праводзім для шырокага колу людзей, праглядаўся хаця б невялічкі кампанент, які так ці інакш закранаў бы развіццё грамадзянскай супольнасці, разумення правоў чалавека, гендарнай роўнасці, інклюзіі. Менавіта на гэтым падмурку мы будуем праграму фестывалю і з кожным годам яна абрастае новымі і новымі варыянтамі камунікацый гэтых мэсэнджэй.

Канешне апагеем усяго фестывалю з’яўляецца музычная сцэна. Але пры састаўленні праграмы ёсць пэўны алгарытм, пэўная логіка якую мы праследуем: мы ведаем што ў Польшчы ўжо зашмат беларускіх мерапрыемстваў, дзе выступаюць практычна адны і тыя ж музыкі. І мы, канешне, усіх іх любім. Але мы не толькі не хочам паўтарацца, мы хочам прыўносіць нешта новае. Гурты, якія мы адбіраем, так ці інакш закранаюць палітычную сітуацыю, сацыяльную, эканамічную. Іх творчасць, нават калі гэта пост панк, нават калі гэта кабарэ (у стылю ў якім раней выступала «Сярэбраная свадьба»), усё роўна яны рэфлексуюць на тэму падзей, якія адбыліся ў Беларусі. Дзеляцца сваімі эмоцыямі, блізкімі аўдыторыі, якая таксама перажыла гэтыя падзеі. Даць надзею, а таксама адчування еднасці, паміж раскіданым беларускім кам’юніці па розным краінам. Ці калі мы напрыклад возьмем гурт Super Besse, якія ўвогуле не маюць нічога агульнага з гэтай тэматыкай, яго музыкі з’ехалі яшчэ да 2020 года, у прынцыпе ў палітыцы не былі заўважаны. Але на фестывалях яны выступаюць з такімі песнямі як: «КГБ», «Родина», кажуць са сцэны «Жыве Беларусь» і ў прынцыпе прыязджаюць таму, што жадаюць падтрымліваць беларускі рух, беларускую культуру і выступаць менавіта для беларусаў. Зразумела, што для большасці сучасных музычных гуртоў шлях да дому і магчымасць развівацца, як творчым калектывам, на дадзены момант закрыта.

Фота: Аляксандр Валодзін

Калі казаць пра літаратурную сцэну, мы абавязкова выбіраем спікераў, саму літаратуру якая там прэзентуецца, і, канешне, зацікаўлены каб гэта былі навінкі. Важна, каб тэмы, якія падымаюцца ў гэтай літаратуры, адлюстроўвалі нашу сацыяльна-палітычную рэчаіснасць.

Напрыклад у гэтым годзе была прэзентаваная кніжка Алеся Плоткі, з фатаграфіямі Алеся Пілецкага і Станіславам Крупажа «Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine» (падтрымаць рэбцэнтр можна і зараз – ад рэдакцыі). Усе грошы, якія былі сабраны за гэтую кніжку, будуць пераведзены на падтрымку рэабілітацыйнага цэнтру, які быў заснаваны беларускай пад Кіевам і надае дапамогу беларускім, украінскім і іншым ветэранам, а таксама часова недзеяздольным ваярам. Для нас гэта магчымасць падтрымаць украінскую тэматыку.

Мы заўсёды бачым нашае месца на скрыжаванні беларуска-ўкраінскіх зносін, таму што сама арганізацыя мае ўкраінскія карані і мы заўсёды імкнуліся будаваць масты паміж беларусамі і ўкраінцамі. І таму, знаходзячыся на тэрыторыі Польшчы, мы працягваем размаўляць на тэму Украіны, ды не толькі падтрымліваць у вайсковым плане, але і супрацоўнічаць з грамадзянскай супольнасцю, падтрымліваць беларусаў якія знаходзяцца там, абараняць іх правы і находзіць кропкі перакрыжавання, для таго, каб можна было пабудаваць бяспечную будучыню дзвюх незалежных краін.

Наконт арта, калі мы кажам літаральна пра мастацтва, пра дызайнераў якія робяць ад свечак да вопраткі, то гэта брэнды, якія так ці інакш транслююць беларускую айдэнтыку. Але ў нашым выпадку, мы стараемся надаваць перавагу ў першую чаргу тым хто пераасэнсоўвае візуалізацыю гэтых рэчаў і тым, хто стараецца ісці ў нагу з часам.

Для нас важна паказаць, што беларуская культура гэта не толькі пра БЧБ і Пагоню – беларуская культура, акрамя таго, што яна зараз шмат у чым нацыянальна накіраваная, яна таксама з’яўляецца часткай сусветнай культуры. Напрыклад, хэдлайнер фэста Super Besse – гурт, які не так вядомы ў Беларусі, як за яе межамі. Таксама ёсць «Молчат дома», якія ўвогуле збіраюць дзясяткі тысяч на канцэртах па ўсім свеце. Нам есць чым ганарыцца і гэта прадукт не толькі для ўнутранага спажывання, ён выходзіць на высокі міжнародны ўзровень, але пры гэтым мае сваю адметнасць. І гэта важна для прасоўвання беларускай тэмы ў свеце.

На ваш погляд, мастацтва ў эміграцыі можна разглядаць як асобны кірунак убеларускай творчасці?

Я, вядома, не культуралагіня, таму магу выказаць толькі сваю думку. Мне падаецца, што наўрацці гэта можна выдзяляць у нейкі жанр ці напрамак. Зразумела, з аднаго боку пераезд прыносіць шмат траўматычнага досведу, юрыдычных, фінансавых праблем. З іншага боку, з’яўляецца магчымасць дакрануцца да больш развітога рынку, навучыцца новым практыкамі, і самае галоўнае, праявіць на поўную свой патэнцыял. Бо ў Беларусі гэта было не заўжды магчыма, асабліва калі творчасць кранала так ці інакш палітычныя тэмы. Таму творчасць людзей, якія выехалі, будзе якасна змяняцца, дзякуючы доступу да новых партнэрстваў, да адукацыі. Па другое, яны могуць пазбавіць сабе ад самацэнзуры.

Фота: Аляксандр Валодзін

Калі творцы займаліся мастацтвам у Беларусі і былі вымушаныя з’ехаць, дзе шукаць падтрымку за мяжой?

Нагледзячы на тое, культура не з’яўляюцца нашым галоўным фокусам, тым не менш культурніцкія праекты могуць падавацца і прэтэндаваць на ўдзел у нашых праграмах У нас ужо кожны год з 2021-га адбываюцца наборы на акселятарныя праграмы, і стыпендыяльныя праграмы. І туды кожны год трапляюць і культурніцкія праекты, ў тым ліку. Але для нас галоўнае, каб яны неслі нейкія грамадскія змены.

Любыя праявы творчасці, якія нясуць нейкія дадатковыя сэнсы і накіраваны на дэмакратычныя перамены, нават у доўгатэрміновай перспектыве, вітаюцца.