en
menu close-menu

Майка «Herzlich Willkommen»

Пасля дзвюх вымушаных міграцый за два гады Herzlich Willkommen гучыць ужо не як прывітанне, а як жорсткая формула. Гэтая праца нарадзілася з досведу «бяспекі», у якой за абяцаннем абароны хаваюцца прыніжэнне, адчай і халодная механіка сістэмы. Апынуўшыся ў Берліне пасля ўцёкаў ад турмы, вайны і распаду ўласнай псіхікі, мастак сутыкаецца не з клопатам, а з бюракратычным гвалтам — павольным, структурным, такім, што пазбаўляе годнасці.

Herzlich Willkommen — гэта след адміністрацыйнага пекла: тысячы знакаў перапіскі, дзясяткі званкоў, месяцы болю і чакання, калі элементарная медыцынская дапамога ператвараецца ў недасягальную прывілей. Праца фіксуе момант поўнай уразлівасці і капітуляцыі, калі чалавек вымушаны даказваць сваё права на цела, на здароўе, на існаванне. За ветлівай фразай — досвед адчужэння, за фасадам сацыяльнай дзяржавы — маўклівы гвалт сістэмы.

На прынце — праца «Herzlich Willkommen»
Аўтар: Глеб Ковальскі

Каб замовіць мерч, пішыце нам на пошту: nottodaysocialmedia@gmail.com