ENG
menu close-menu
Эміграція

“Я вэросла і жыла, ходэла у школу, у Ополі. Я ны віду ек вам росказатэ хутко шо такое жэтэ ў сылі”. Інтэрв’ю з Голей з Ополя

Чытаць у эміграцыі
expand_more

У новым спецвыпуску мы паразмаўлялі з Оляй з вёскі Опаль. Зараз Оля жыве ў Новай Зеландыі, але не забывае пра роднае сяло ды распавядае ў сваім блогу пра ўнікальны палескі дыялект. У новам артыкуле Оля параўнала жыццё ў Опалі ды НЗ, а так сама распавяла камандзе «Не сёння, не ўчора, не заўтра» пра быт у сяле ды захаванасць народнага фальклора.

Прывітанне! Прадстаўся, ды раскажы пра сябе?

Здороў! Міна зовуть Голя я з сыла Гопіль шо на Беларускому Палессі! Я зарэ жыву ў Новыі Зеландіі і віду сві персанальны блог да кажу по-свойму, по-Гопільску про свою жызнь ну і ша гучу всіх однаі з Палешуцкіх мов.

Прывітанне, мяне завуць Воля я з вёскі Опаль што на Беларускім Палессі! Я зараз жыву ў Новай Зеландыі і вяду свой уласны блог дзе размаўляю па-свойму, па-Опальску пра свае жыце і яшчэ вучу ўсіх адной з Палескіх моў.

Ты з’яўляешся амбасадорам Палесся ў НЗ і родам з Ополя? Мы хочам паразмаўляць пра жыццё ў беларускай вёсцы? Раскажы якое жыццё ў вёсцы? Чым звычайна заняты жыхары вёскі?

Я вэросла і жыла, ходэла у школу, у Ополі. Я ны віду ек вам росказатэ хутко шо такое жэтэ ў сылі)) Ну напрімер ек віта з города прыбірата всі вісёлэ штукэ якэмэ віта можыта займатыся а покэныта ано два магазіна, одэн клуб/діскотеку, одну царкву, одну школу і базар по ныділям – ну во гатак мэ там і жывам))) Ну ша канешно ваймэ много робім у городэ ны важно хочыцця чы не!

Я гадавалася, жыла, хадзіла ў школу ў Опалі. Я не ведаю як вам патлумачыць хутка што такое жыць у весцы! Напрыклад калі вы з гораду прыбярэце ўсе вясёлыя рэчы якія там можна рабіць і пакінеце толькі дзве крамы, адзін клуб/дыскатэку, адну царкву, адну школы і базар па нядзелям – то вось так прыкладна мы там і жывем! Ну яшчэ канешне вельмі шмат працуем у агародзе, не гледзячы на то падабаецца вам гэта ці не)).

Ці шмат людзей засталіся жыць у сяле?

В сылі з каждым рыком становіцця всё маньш і маньш людай бо всі молодэі йідуть у город канешно. У Ополі к прімеру зарэ жыва крэшку більш чэм 400 чоловік ано.

На вёсцы з кожным рокам становіцца ўсе менш і менш жыхароў бо ўсе маладыя ўязджаюць у горад. У Опалі напрыклад на дадзены момант жыве трошку болей за 400 чалавек толькі.

Опаль, фотаздымак з асабістага архіва Олі

Чаму ў палешукоў свой дыялект? З чым гэта злучана?

Мэ говорым на Палессі на своіх мовах. Вонэ крэшку одлічаюцця одна од однаі ала мэ одэн одного поймімо всігда. У нас есця такэі мовэ бо так пошло з гісторыі і того до кого односылася рані наша замня.

Мы гаворым на Палессі на сваіх мовах. Яны трошкі адрозніваюцца адна ад адной але мы адзін аднаго зразумеем заўсёды. У нас есць такія мовы таму што так склалася гістарычна і з-за таго да каго належала нашыя тэрыторыі раней.

Можаш прывесці ў прыклад пару слоў, якіх няма ў літаратурным беларускім, але ёсць у палескім дыялекце?

К прімеру мэ можым казатэ у Гополэ – кульбака гато трость по руску, чы мэ кажымо крышанэ гато суп, чы есця такое слово тобойто йего мэ кажымо колэ согласнэ з тэм чоловіком шо нішо тобі кажа.

Напрыклад мы можам казаць у Опалі – кульбака гэта “трость” па-расейскі, ці мы кажам крышанэ што значыць суп, ці есць такое слова тобойто, яго мы ўжываем калі пагаджаемся з чалавекам які нешта вам распавядае.

Раскажы пра народны фальклор які захаваўся ў Опалі? Што ён з сябе ўяўляе?

З местного фальклора бі віта йего называіта мало шо вжа е. Бо ныхто валыко ны пірыдае гатэ відэ дітюм. І канешно од гатого міна ваймэ нуджа біра бо все шо робэлэ нашэ бабэ і дідэ – молодэі вжа ны відають ек робэтэ. Ала в каждыі сымні ша канешно есці і кухорэ і рушныкэ і фартушкэ якэі ша іх бабэ ткалэ і робэлэ.

З мясцовага фальклору як вы яго завяце мала што ўжо засталося. Бо ніхто не перадае гэтыя веды сваім дзецям. І канешне ад гэтага я вельмі нуджу бо ўсе тое што рабілі нашыя бабулі і дзядулі – маладыя людзі ўжо не ведаюць як рабіць. Але канешне ў кожнай сям’і есць і куфары і ручнікі і фартушкі якія яшчэ ткалі і выраблялі іх бабулі.

Опаль, фотаздымак з асабістага архіва Олі

Я ведаю на сёлах ёсць асобны від творчасці, спявуніцы. Ты што-небудзь пра гэта чула?

Ша у нас есця спецыяльнэ жынкэ “плакалшчыцэ” якэі прыходять на молыці колэ хавають чоловіка і спувають-плачуть про тое ек йім шкода шо гаты чоловік вмар. Гато робіцця шоб помогчэ всім людюм і роднэм вэплакатыся і ны дыржетэ в собі горэ. Мое баба була такаю жынкію.

Яшчэ ў нас есць такія спецыяльныя жанчыны «плакальшчыцы» якія прыходзяць на могілкі пад час пахавання чалавека і спяваюць – плачуць пра тое як ім шкада што гэты чалавек памер. Гэта робіцца каб дапамагчы людзям і родным выплакаць і не трымаць у сабе гора. Мая бабуля была адной з такіх жанчын.

У чым галоўнае адрозненне жыцця ў горадзе і ў сяле?

Ала канешно самэ дэвнэ шо есця на сылі гато тое шо тэ вмііш робэтэ все колэ выростаіш! І ны важно тэ хлопіць чы дівчына – тэ вмііш і готоватэ, і трактор вістэ, і картоплі садэтэ і копатэ, і скотэну догледатэ, і ек шо порвалося – зашэтэ ну і гатак далі, бо просто кажучэ в тыба ны мае нэц под рукою і тобі траба всему нагучэтыся самому чы самаі. Убера якэй тобі прывіза йіжу колэ тэ йісточкэ схотіла – ныма)) Так шо всё сама! Всё сама!

Канешне самае вялікае адрозненне што ў вёсцы ты ведаеш як рабіць усе калі вырастаеш! І не важна ці ты хлопчык ці дзяўчынка – ты здольны гатаваць ежу, кіраваць трактарам, садзіць і капаць бульбу, даглядаць хатнюю жывёлу, і калі ў цябе штосьці пашкодзілася з вопраткі – ты можаш зашыць і так далей, калі прасцей казаць у цябе пад рукой амаль нічога няма таму ты ўсе павінна навучыцца рабіць. Убера які табе прывязе ежу калі ты галодная – няма! Так што ўсе сама! Усе сама!

Ці дарагая жыццё ў вёсцы? Колькі трэба грошай, каб пражыць месяц у сяле?

Я вжа зарэ мало помню кілька шо там стоіть, ала много шо тэ вырошчуіш сам у своім городэ ну і потом людэ на зэму много чого морозять чы закаткэ закатують. По гатому канешно в магазін маньш траба йідтэ. Ну ала все-ровно ходять і за ковбасою і за хлібом з молоком.

Я ўжо мала памятаю колькі што каштуе там, але шмат чаго людзі вырошчваюць самі і потым замаражваюць на зімку ці закаткі робяць. Пагэтаму канешне ў краму трэба меньш хадзіць але ўсе-роўна людзі ходзяць і па каўбасу і па хлеб з малаком.

Якія прадукты пераважаюць на сталах жыхароў вёскі, яны ўсё ECO:)?

Колэ зарэ модно тое вашэ “ЭКО” то я могу вам сказатэ шо в сылі 80 процэнту тое ЭКО! Бо і ейця домашне, і корывка пасвіцця ек траба, і картоплыкэ і помідорчыкэ без таі хіміі бо своі!

Калі зараз модна тое вашае “ЭКO” то я магу вам сказаць што ў вёсцы ўсе ЭКА! Бо і яйкі хатнія, і кароўка пасвіцца як трэба, і бульбачка і памідорчыкі без той хіміі таму што свае!

Опаль, фотаздымак з асабістага архіва Олі

Раскажы пра застоллі ў Опалі?

У нас много і святай і мэ іх люім шоб можна було всі гатэ смакэ йістэ!))) Канешно много шо строіцця каля православных свет ала есця і вісілле і купалле і простэ господэ ек хавають кого то тожэ вілэкі гобід робять і попробуй йёго ны зроэ то вжа попокажуть на сылі!

У нас вельмі шмат і свят і мы іх вельмі любім гэта як раз месца дзе можна ўсе тое смачнае сваё з’есці! Канешне многа што будуецца вакол Праваслаўных свят але мы святкуем і вяселле і купалле і нават калі хто, прабач Божухна, памірае таксама вялікі стол робяць бо калі не зрабіць на ўжо і будзе перагавораў на вёсцы.

Гэта праўда, што ў сёлах людзі больш гасцінныя і трапіць у госці, гэта што тая звычайная справа?

Вообшчэ колэ ніхто робіть гобід дома то колэ сусід чы сусідка прэдуть йіх зовуть обязательно до стола бо дылэтыся з гостямэ гато бі мае бутэ! Чы напрімер колэ ніхто на гулыці вапрыка заколов то обязательно зовуть всіх сусіду на свіжыну чы прыносять сусідам смакэ шоб всім вісёло було!

Агулам калі нехта робіць вячэру дома ці штосьці святкуюць і прыходзіць сусед ці суседка не нарокам то іх заўжды заклікаюць ды стала таксама і гэта норма. Ці напрыклад калі нехта на вуліцы з суседзяў заколюць кабанчыка то абавязкова паклікае на шкваркі ці падзеліцца свежанінай з суседзямі бо трэба каб усім дабра было!

Раскажы пра прыроду ў Опалі?

Нашэ сыло і вообшчэ всё Палессе гато ваймэ хорошы край! У нас ваймэ много гозёр, ліса, полэ! Я ныда ша ны бачыла гатак много наба бі в нас! А в ночы канешно зоркэ і йіх гатак много шо такого тэ ны побачыш ныда! А ша ў нас тыплі чэм по всяі Беларусі, ну і чэм тобі ны курорт?))

Нашая вёска і ўвогуле Палессе гэта вельмі прыгожы край! У нас вельмі шмат азёр, лясоў, палеў! Я не была яшчэ нідзе дзе б было так шмат неба як у нас! А ноччу канешне зоркі і іх так шмат што такога ты не пабачыш нідзе! А яшчэ ў нас на Палессі цяплей чым па ўсей Беларусі, таму чым не курорт табе?)))

Новая Зеландыя, фотаздымак з асабістага архіва Олі

А зараз пагаворым пра жыццё ў НЗ? Як жыць у НЗ, якія характэрныя асаблівасці?

Паўтары года таму назад я пераехала ў НЗ і тут зараз жыву. Не магу сказаць што мне вельмі лёгка было адаптавацца хаця я і падарожнічала шмат і ведаю ангельскую і сюды я прыехала з мужам які мае тут родных. Я дагэтуль не магу звыкнуцца з адлегласцю і ад дома і ад усяго на свеце))) Каб кудысьці паехаць трэба планаваць загадзя хаця б за пару месяцаў! Канешне тут вельмі прыгожа такая мала кранутая чалавекам прырода якую яны захоўваюць як могуць і гэта вельмі крута! Па ўзроўню жыцця ён канешне большы тут значна чым у Палескай але і кошты іншыя – сярэдняя хата каб набыць будзе каштаваць каля 1 мільёна даляраў мясцовых))) Гэта жах для мяне!

Ці шмат эмігрантаў? І як жыць эмігрантам у НЗ?

Тут вельмі шмат эмігрантаў! Больш за ўсе канешне з Азіацкіх краінаў. Тым хто малодшы і ведае добра мову адаптавацца не складана і можна знайсці любую працу бо мясцовага насельніцтва не вельмі шмат.

Якая мова пераважна ў НЗ, ці ёсць свой дыялект?

Яны выкарыстоўваюць дзве мовы як дзяржаўныя гэта Ангельская і Maori (гэта тыя мясцовыя жыхары якія жылі ў НЗ да прыходу брытанцаў). Звычайна ўсюды ў пабліку заўжды гавораць і перакладаюць усе выразы на дзве мовы. І гэта напэўна паўплывала на мяне таксама калі я пачала весці свой блог бо чаму калі ў другіх краінах людзі клапоцяцца і аднаўляюць сваю спадчыну – мы не робім гэтага. Хаця фактычна большасць тут людзей размаўляе па-ангельску.

Раскажы пра народны фальклор? Наколькі ён захаваўся ды інтэграваны ў грамадства? У параўнанні з Опалем?

Тут вельмі шмат траціцца грошай кожны год на аднаўленне традыцый і культуры мясцовага насельніцтва. Куды б вы не прыйшлі заўсёды будзе частка залі прысвечаная культуры Maori людзей. Новазеландцы гэта паважаюць і намагаюцца вучыць дзяцей паважаць частку гісторыі і культуры той краіны дзе яны нарадзіліся. Канешне мне хочацца каб адным днём я прыехала да дому зайшла ў любы музей а там і песні па Палешуцку пяюць і гісторыю Палесся выкладаюць і сучасныя мастакі свае выставы пра Палессе ладзяць! На жаль пакуль такога ў Беларусі няма. І на жаль руская культура ўсе больш і больш захоплівае нават маю любімую вёсачку.

Пра культуру? Што папулярна ў НЗ, музыка, кіно, тэатр?

У НЗ папулярна ўсе тое што і ў свеце! Мая маці калі нікалі запытваецца ў мяне Воля а там дарогі есць?))) Так вось – канешне НЗ вельмі далёка ад усяго але калі вы ўяўляеце сабе якую-небудзь вельмі развітую краіну то ўсе то еж есць і тут!

НЗ любяць тусавацца? Як праходзяць выходныя?

Новазеландцы вельмі сямейныя людзі я яшчэ мала дзе бачыла каб яны столькі часу бавіла з сям’ёй! На выходных вельмі часта вы можаце сачыць за тым як яны збіраюцца ў матулі з татам і разам бавяць час пакуль гатуюць сваё барбекю))) Канешне тут есць і канцэрты і фестывалі таксама! Шмат людзей жывуць культурным жыццём таксама!

Оля, фотаздымак з асабістага архіва Олі

Новазеландцы адкрыты, гасцінны народ ці не?

Яны вельмі ветлівыя і сяброўскія людзі. Калі табе нешта трэба ці трэба дапамагчы яны заўжды будуць побач і гэта мне падабаецца. Але таксама Новазеландцы не вельмі адкрытыя яны не будуць клікаць чужога чалавека да сябе да дому).

Ці дарагое жыццё ў НЗ? Колькі трэба грошай, каб пражыць месяц у НЗ?

Жыццё ў НЗ вельмі дарагое. Я шмат чую скаргаў ад мясцовага насельніцтва на апошнюю ўладу. Краіна знаходзіцца ў крызісу і кошты растуць кожны дзень. У сярэднім калі вы здымаеце жылле аднапакаёвае і хочаце яшчэ трошкі хадзіць у кафэ ці на імпрэзы якія па выходным вам на дваіх чалавек патрэбна каля 6-7 тысяч мясцовых даляраў мінімум. Я напрыклад да гэтай пары не звыкнулася з мясцовымі коштамі і яны выклікаюць шок у мяне кожны раз калі я іду ў краму.

Прадукты ў параўнанне з Опальскімі смачныя?

Мясцовыя прадукты такія як авакада, мяса, яйкі, цытрусы вельмі смачныя! Можна сказаць я такіх яшчэ не ела нідзе! Але ў параўнанні з Опальскімі агуркамі, памідорчыкамі, тваражком і суніцамі няма нічога ў свеце! І гэтага мне тут вельмі не хапае(((.

Ці ёсць вёскі ў НЗ? І чым яны адрозніваюцца ад беларускіх? І на колькі жыццё экалагічнае?

Тут таксама есць больш меншыя па колькасці насельніцтва месцы але яны не дзеляць нічога на горад ці вёску проста называюць па назве))) У НЗ вельмі развіта фермерства і шмат людзей менавіта так і жывуць што маюць сваю вялікую ці не вельмі ферму і прадаюць ежу. І дзяржава і мясцовыя жыхары клапоцяцца вельмі пра экалогію і такога канешне я не бачыла нідзе. Пачынаюць з таго калі ты прылятаеш у НЗ калі не дай Божа ў цябе знойдуць нейкую іншую заморскую ежу ці насенне цябе могуць дэпартаваць ці пасадзіць у турму нават за тое што ты намагалася пашкодзіць іх флору і фаўну.

Раскажы пра прыроду НЗ?

Ну і канешне іх намаганні бачны ўсюды. Бо тут вельмі прыгожая і ўнікальная прырода. Здаецца калі нікалі што ты ў кіно пра дыназаўраў настолькі тут яна адметная і некранутая чалавекам!

Новая Зеландыя, фотаздымак з асабістага архіва Олі

І апошняе слова чытачам?

Я вельмі радая што ў мяне ў жыцці здарылася НЗ бо можа без гэтага досведу пра тое як можна любіць захоўваць і мадэрнізаваць сваю спадчыну і культуру я б не пачала рабіць свой уласны праект пра сваю родную Палескую вёску Опаль! Мне хочацца каб і ў Беларусі ў адзін дзень людзі пачалі бачыць у вёсках прыгажосць, пачалі цікавіцца адметнымі Паляшуцкімі мовамі а не казаць што ты нейкая не адукаваная і чаму ты па-руску не кажаш, пачалі на падмурку гэтых традыцый ствараць новыя модныя праекты тым самым паказваючы ўсяму свету якія мы крутыя, сучасныя і багатыя на культуру і моц! І калі ты яшчэ не чуў/чула пра мой блог то далучайся прам зараз і давай разам смяяцца і вучыць Опальскую мову, каб у будучыні стварыць нешта вельмі крутое разам!