Фестывалі для мяне гэта стыль жыцця.
Для мяне гэта не толькі адпачынак, але і праца. Прыемна, што можна зрабіць файную прастору і таксама адпачываць.
Многія фестывалі выйшлі з андэграўнда. І зараз здаецца, што яны папсеюць. Але гэта эвалюцыя. Хтосьці рухаецца ў адным накірунку, хтосьці ў іншым: адны папсеюць і зарабляюць грошы, іншыя робяцца больш прыватнымі і сыходзяць у андэграўнд. Але камерцыйнасць і грошы наогул не адмяніць - гэта наша эвалюцыя. На некаторых фестывалях ёсць свае ўласныя грошы. Грошы зʼявіліся даўно, яшчэ ў дагістарычны час - гэта абменныя стасункі паміж людзьмі: у індзейцаў гэта былі, напрыклад, какао бабы, альбо шкуры жывелаў. Цяпер гэта больш вызначаны эвалюцыйны працэс, дзе папяровыя грошы страчваюць сваю актуальнасць і большую актуальнасць набываюць электронныя грошы, онлайн-плацяжы і біткойны. Напрыклад сам ужо не карыстаюся папяровымі грошамі, таму што дастаткова націснуць толькі кнопку смартфона, каб расплаціцца ў краме. Грошы - гэта абменныя аперацыі, таму мы іх забараніць не можам. І гэта ўжо не бабы, не золата, не шкуры жывёлаў – гэта дамовы людзей.
Увогуле эвалюцыю мы можам назіраць як фрактал. Мы можам бачыць яго ў памерах маленькага фэста, а можам і ў глабальнай прасторы. Сучасныя, ўжо вялікія, фэсты, напрыклад Азора, некалі былі невялічкімі фэстамі, а зараз гэта глабальны тренд, які адбываецца і ў Токія, і ў Празе, і ў розных іншых гарадах і краінах, а пляцоўка самаго фестывалю расце штогод, некалькі год таму было 60 000 – 80 000 чалавек, а цяпер - амаль за 100 000. Зараз наша камунікацыя адбываецца ў глабальных памерах. Мы разумеем планету як адзіны арганізм, а кожны з нас частка адзінага глабальнага чалавецтва.