Наста Падарожная – актывістка і журналістка з Украіны. Некалькі гадоў таму Наста прыехала ў Польшчу на вучобу. Спачатку яна асвятляла тэму праў жанчын і сексуальнай адукацыі, а год таму стварыла праект Марцінка, які дапамагае эмігранткам у крызіснай сітуацыі. «Не сёння, не ўчора, не заўтра» паразмаўлялі з Настай пра дзейнасць Марцінкі, аборты ў Польшчы, а таксама пра яе ўласны шлях да актывізма.
– Распавядзі, што падштурхнула цябе займацца абаронай праў жанчын, як ты прыйшла да гэтага?
– Яшчэ студэнткай я зацікавілася тэмай сексуальнай адукацыі і нават абараніла дыпломную працу на тэму сексуальнага выхавання сярод польскіх школьнікаў.
Пазней я напісала ў магістратуры працу пра сексуальную адукацыю ў Рунеце. Я рабіла інтэрв’ю з рознымі блогерамі з Украіны, Беларусі, Расеі на тэму секса. Да таго я яшчэ працавала ў сексшопе кантэнт-менеджерам. Таму, гэта тэма, як і тэма рэпрадуктыўных правоў, мне заўсёды была цікавая. Паралельна я таксама працавала журналісткай: пісала пра права чалавека, пра аборты.
Пад час поўнамаштабнага ўварвання я аказалася ва Украіне. Мы разам з маёй сястрой меркавалі, што такі сцэнар цалкам магчымы, таму я прыехала да сям’і ў лютым, каб быць побач. І літаральна праз дзён пачалася вайна. Я дапамагла сястры і траім яе дочкам выехаць з Украіны ў Польшчу. І як толькі мы апынуліся ў бяспецы адразу сталі думаць, чым мы можам быць карыснымі, як будзем валанцёрыць. Я зрабіла аб’яву ў сацыяльных сетках, што магу дапамагчы выехаць у Польшчу і мне пачалі пісаць людзі з розных куткоў краіны.
У той жа час я пачала працаваць у выданні для ўкраінцаў ў Польшчы. Неяк рабіла інтэрв’ю з арганізацыяй, якая працуе з праблемай гандлю людзьмі і ў мяне проста перавярнуўся свет: я не думала, што гэта праблемы настолькі актуальная для бежанак з Украіны. Мяне гэта закранула вельмі, бо і я, і мае блізкія былі на ўкраінска-польскай мяжы, і нават не думалі пра тое, што нехта пад выглядам дапамогі крадзе там людзей.
Да таго ж, 5 гадоў таму са мной асабіста здарылася такая гісторыя, пасля якой я доўга прыходзіла ў сябе. Вечарам я вярталася ад сяброўкі і да мяне пачаў чапляцца незнаёмы мужчына. Я адказала яму, хто спяшаюся і не хачу з ім знаёміцца. Тады ён напаў на мяне і спрабаваў згвалціць. На шчасце, у яго не атрымалася і паліцыя даволі хутка яго знайшла.
У такіх выпадках жанчына нават можа не пісаць заяву, бо гэта вельмі сур’ёзнае злачынства, якое мусіць быць расследавана. Але паліцыя яго адпусціла. Да таго яны дазвалялі сабе ксенафобныя жарты ў мой бок, тыпу «ты ўкраінка, а ён украінец, відаць, ён адчуй родную душу». І не хацелі прымаць заяву. Я перажыла вельмі страшную ноч тады, мне было вельмі кепска. Чалавек, які на мяне напаў дагэтуль гуляў на свабодзе, я баялася, што ён будзе мяне шукаць.
Мне прыйшлося прайсці цэлае бюракратычнае кола, каб яго пакаралі: мяне нават правяралі, ці не маю я ментальнага разладу, ці не прыдумала я гэтую гісторыю. На судзе ў мяне пыталіся, якія ў мяне адзнакі ва ўніверсітэце. Я адчувала, што павінна сабе паказваць, як «добрую эмігранту». Пасля гэтай гісторыі яшчэ доўга мучыў ПТСР. І калі я даведалася пра сітуацыю з гандлем людзей на мяжы, яна вельмі адгукнулася мне. Я ведаю, як часам бывае складана абараніць сябе, калі ты эмігрантка. І тады я прыдумала Марцінку – дзяўчыну, якая распавядае пра правіла бяспекі. А калі нешта здараецца, то яна можа пайсці з табой у паліцыю, ужо як жывы чалавек. І я вырашыла, што знайду валанцёрак і кожная з нас можа стаць Марцінкамі.
– Зыходзячы з гэтага, на колькі ў Польшчы абаронены права жанчына?
– Я вельмі люблю Польшчу, бо гэта дом, у якім я жыву. Але менавіта таму я зараз буду яе моцна крытыкаваць, бо мне не ўсе роўна, што адбываецца ў гэтай краіне.
Па-першае, у польскім заканадаўстве згвалтаваннем лічацца выпадкі, калі асоба актыўна супраціўлялася ў працэсе. Але адна з рэакцыі псіхікі на небяспеку можна быць ступар. Вельмі шмат жанчын не могуць даказаць, што яны вельмі моцна супраціўляліся. На судзе, пасля таго інцыдэнта, калі на мяне напаў мужчына, мяне шмат разоў запытвалі, ці крычала я, ці адпавядала я яму нешта. Для іх гэта была вельмі важна.
Мяне вельмі фрустрыруе тое, што шмат відавочных выпадкаў згвалтавання або сексуалізаванага гвалту ў іншых формах ігнаруецца польскай праваахоўнай сістэмай. Я ўжо не кажу пра тыя выпадкі, калі дзяўчына была ў стане алкагольнага ап’янення і яе выкарысталі без яе згоды. Быў такі кейс, калі пацярпеўшая была нецвярозая, але яна аказвала супраціўленне. Некалькі разоў хлопец спрабаваў яе распрануць, а яна не давала яму гэта зрабіць. І ўсе адно пракуратура не захацела заводзіць справу. Быў таксама вядома выпадак, пра яго пісалі ў ЗМІ, калі 40-гадовы мужчына даў дах над галавой 19-гадоваў бежанкі, а потым згвалтаваў яе. Дзяўчына адразу звярнулася ў паліцыю і справу перадалі ў пракуратуру. Але з-за таго, што яна не супраціўлялася, суд перакваліфікаваў артыкул з згвалтавання на выкарыстанне ў залежнай сітуацыі, за які даюць меншы тэрмін.
Другая праблема, з якой таксама працуе Марцінка, гэта рэпрадуктыўныя правы. У Польшчы аборт магчыма зрабіць толькі ў двух выпадках: калі цяжарнасць наступіла ў выніку злачынства (згвалтавання, інцэста, педафіліі) ці ёсць пагроза жыццю маці. Але на практыцы ў Польшчы шмат выпадкаў, калі жанчыны паміралі з-за таго, што ім своечасова не зрабілі аборт.
Калі казаць пра цяжарнасць у выніку згвалтавання, то тут варта звярнуцца да статыстыкі, якая кажа што аборты з гэтай прычына ў Польшчы амаль не робяць (Па дадзеных “Рэчы Паспалітай”, у 2021 годзе было зроблена 107 абортаў, з іх: 75 – па прычыне заганаў развіцця плоду, 32 – з-за пагрозы здароўю або жыццю цяжарнай і 0 – калі цяжарнасць наступіла ў выніку згвалтавання – рэд).
Так адбываецца зусім не таму, што ў Польшчы няма жанчын, які зацяжарылі ў выніку злачынства. Справа ў тым, што каб зрабіць аборт, спачатку трэба прынесці адмысловы дакумент ад пракурора. Але, каб справу перадалі для расследаванне можа прайсці вельмі шмат часу.
Другая прычына – лекар можна адмовіць у аборце з рэлігійных поглядаў. Нядаўна быў адзін кейс, пра які я пісала артыкул у ЗМІ: 24-ю дзяўчыну з інтэлектуальнай інваліднасцю згвалціў родны дзядзька. Цёця, якая апякала дзяўчыну, ездзіла з ёй па бальніцах, але паўсюль атрымала адмову ад дактароў. На шчасце ёй дапамагла польская арганізацыя «Фэдэра», якая працуе з такімі выпадкамі
Таксама есць праблемы з устанаўленнем унутрыматачнай спіралі, нават тут лекары могуць адмовіць жанчыны.
Не хапае ў Польшчы і сексуальнай адукацыі падлеткаў. У школах есць прадмет, які называецца «Падрыхтоўка да жыцця ў сям’і» (ужо сама назва аб нечым кажа). У некаторых школах яшчэ дагэтуль яго вядуць святары ці манашкі. Я, вядома, выступаю за свабоду веравызнання, аднак мне падаецца, што для школьнікаў патрэбны кваліфікаваны спецыяліст
– Вернемся да Марцінкі. Распавядзі, якую яшчэ падмогу аказвае праект?
– У нас ёсць юрыдычная і псіхалагічная дапамога. Зараз мы надаем каля 200 кансультацый псіхолага ў месяц, гэта давалі шмат. Мы працуем з жанчынамі, якія апынуліся ў крызісная сітуацыі, вымушаны былі з’ехаць з-за вайны, з акупаваных тэрыторый, ці страцілі блізкіх. Да нас звяртаюцца з рознымі гісторыямі.
Таксама ў нас ёсць псіхолаг, які працуе з дзецьмі. Часта ўкраінскія дзеці сутыкаюцца з булінгам у школе, гэта праблема стала актуальнай апошнім часам. Мы дапамагаем квір-фрэндлі арганізацыям, многія мае калегі негетера-нарматыўныя людзі. У квір-эмігрантаў свая спецыфіка, свае праблемы. У Польшчы, на жаль, есць праблемы з бяспекай ЛГБТК+ асоб.
Яшчэ адзін напрамак нашай дзейнасці – дапамога тым, хто сутыкнуўся з хатнім гвалтам. У эміграцыі гэтая праблема стаіць востра, часта людзі пачынаюць жыць разам, не таму, што яны прынялі асэнсаванае рашэнне, а з-за эканамічных прычын. Ці ў пары былі адносіны на адлегласці, калі партнёр працаваў за мяжой. І вось дзяўчына прыязджае да яго жыць, а высвятляецца, што ў ён пакутуе на алкагалізм, ці ён аказваецца аб’юзерам. А сысці ёй няма куды, бо яна ў эканамічнай залежнасці.
Менавіта таму ў мінулым годзе мы адкрылі шэлтар для бежанак, які сутыкнуліся з гвалтам. У ім можна бясплатна жыць месяц, за гэты час мы дапамагаем жанчыне, падказваем, як атрымаць сацыяльную дапамогу, надаем да 20 гадзін юрыдычных кансультацыі, у тым ліку суправаджаем у судзе. Размова з юрыстам, насамрэч, вельмі важны этап, бо існуе шмат опцый, пра якія эмігранткі не ведаюць. І часам, разуменне, што ты можаш абараніць свае правы надае шмат сілаў. Увогуле, Марцінка – гэта пра пошук унутранай сілы. Мяне вельмі натхняе, калі жанчыны, якім мы падмаглі, потым распавядаюць сваім сяброўкам і прыводзяць іх да нашай арганізацыі. Па сутнасці, яны таксама робяцца Марцінкамі.
Да таго ж мы кансультуем па пытаннях з рэпрадуктыўнымі правамі: як трапіць да лекара, як атрымаць экстранную кантрацэпцыю, бо ў Польшчы яе нельга набыць без рэцэпта. Але мы ведаем лекараў, якія могуць легальна яе выпісаць
– Дарэчы, на якіх умовах можна атрымаць экстранную кантрацэпцыю?
– Жанчына мае права звярнуцца тады, калі ў я яе здарыўся неабаронены секс, для гэтага не трэба адмысловай прычыны. Аднак лекары могуць адмовіць зноў жа па рэлігійных прычынах. Больш за тое, я ведаю выпадкі, калі фармацэўты не хацелі прадаваць лекі. Але гэта ўжо абсалютна незаконна. Таму лепей заўсёды прасіць, каб яны зафіксавалі сваю адмову. Як правіла, гэта працуе, магічным чынам аптэкары ўсе ж пагаджаюцца.
– Я чула, што ў табе былі праблемы з польскімі праварадыкаламі. Распавядзі пра гэта?
– Так, нам часам пішуць непрыемныя рэчы і часцей канкрэтна ў мой адрас, бо я даю шмат інтэрв’ю. Аднойчы мне напісалі, што я горшая за Пуціна, бо забіваю не народжаных украінцаў. Але найбольш кур’ёзны выпадак быў, калі ў польскім выданні выйшаў артыкул, які называўся «Украінкі забіваюць дзяцей». І там быў мой фотаздымак. Вядома, пачынаеш задумвацца аб сваёй бяспецы. У мяне даволі заўважная прычоска, да таго я асабліва не прыхоўвала, што жыву ў Кракаве.
Я маральна гатовая да таго, што ў мяне можа быць вобшук у кватэры. Быў вядомы выпадак з Юстынай Выджіньскай, якой прысудзілі папраўчыя працы за тое, што яна перадала іншай жанчыне таблеткі для аборта. Дык вось да яе прыйшлі з вобшукам. Гэтая гісторыя мяне, вядома, зачапіла.
Але так сталася, што маё сэрца адгукаецца менавіта на такія тэмы, якія ў грамадстве лічацца кантраверсійнымі. І мне вельмі дарагая гэтая справа. Так, я хаджу на псіхатэрапію, праймаю антыдэпрэсанты. Але я разумею, што гэта ўсе – часта маёй працы. Аднак, гэтая справа прыносіць мне шмат радасці, бо я магу дапамагаць людзям.
Таксама ў нас есць бясплатная псіхатэрапія для супрацоўніц Марцінкі. І ўвогуле мы стараемся клапаціцца адна аб адной і падтрымліваць.
– Ці звяртаюцца да вас беларускі?
– Так, звяртаюцца. Як у выпадках хатняга, так і сексуалізаванага гвалту. Быў адзін кейс, пра які я магу распавесці: была сітуацыя хатняга гвалту, але жанчына баялася звярнуцца ў паліцыю і атрымаць сацыяльную дапамогу (гэта называецца blue card, праграма распрацаваная менавіта для жанчын, якія пацярпелі ад аб’юза). Яна спужалася, што яе партнёра маглі дэпартаваць, а яны з’ехалі з Беларусі з-за пагрозы палітычнага пераследу. І я разумею, які гэта цяжкі выбар і якая гэта адказнасць.
Мы супрацоўнічаем з некаторымі беларускімі арганізацыямі, можам накіраваць туды, калі ёсць магчымасць. Але калі няма каму падмагчы, мы ніколі не адмаўляем, незалежна ад нацыянальнасці.
– Якія планы ў арганізацыі на будучыню? І чаго вам не хапае?
– Грошай … Так, гучыць не вельмі рамантычна, але ж такая жыццёвая праўда. Летам у нас быў крызіс, мы ледзьве не закрыліся з-за недахопу рэсурсаў. Зараз мы паціхеньку выбіраемся з гэтай сітуацыі. Насамрэч, апошні час такое здараецца часта з украінскімі ініцыятывамі. Як толькі тэма вайны ва Украіне перастала быць галоўнай у навінах, фінансаванне магічным чынам пачало знікаць
Мая задача зараз як каардынатаркі знаходзіць донараў, партнёраў. Нядаўна ў нас з’явіўся партыён, і ў нас па пастаяннай аснове 36 донараў. Мяне гэта вельмі кранае і натхняе, што людзі гатовыя ахвяраваць данаты кожны месяц.
– Чым можна дапамагчы Мартынцы?
– У нас есць такая опцыя, калі вы добра валодаеце польскай мовай можна стаць лакальным экспертам. Для гэта трэба запоўніць анкету. Задача эксперта хадзіць разам з бежанкамі ў паліцыю, дапамагаць ім там. Таксама можна зрабіць данат у любой валюце ці стаць нашым патронам.
Артыкул створаны ў рамках стыпендыяльнай праграмы Free Belarus Center