Наколькі добра польскае заканадаўства абараняе правы працаўнікоў?
Іна: У Польшчы ёсць розныя дамовы, па якіх можна працаваць. Напрыклад “умова аб працы” рэгулюецца працоўным кодэксам. А вось “умова зліцення”– не, гэта грамадзянска-прававы дагавор. Адпаведна, у першым выпадку работнік больш абаронены.
Ілля: Я б дадаў, што “умова аб працы” – лепш, але ёсць такая штука, як працоўныя адносіны, дзе павінны быць выкананы тры крытэрыі: ты працуеш у пэўным месцы, пэўныя гадзіны, пад наглядам кіраўніцтва. Але ёсць такая штука як агенцтва па працаўладкаванню і яны, наймаючы працаўніка, перадаюць яго трэцяй фірме, і быццам бы здымаюць з сябе адказнасць. Але пры гэтым яны застаюцца, як фрагмент у гэтым ураўненні. Гэта не дазваляе працаўніку сказаць “вось, я на вас непасрэдна працую”. І ў такім выпадку працадаўца можа паведаміць, што ў цябе будзе “умова зліцення” і ніякія нормы ён не парушыць. Увогуле, правы ў Польшчы прапісаныя добра, але, як быццам свядома, зроблены дзіркі ў заканадаўстве, што бы гэтыя законы можна было б абыходзіць. І партыя, якая кіруе зараз, не спрыяе закрыццю гэтых дзірак. Як і папярэдняя.
Якія ёсць інстанцыі або механізмы па абароне сваіх правоў?
Іна: Ёсць два вялікія шляхі, па якім можна пайсці. Першы - гэта звярнуцца ў прафсаюзную арганізацыю, калі такая існуе на гэтым прадпрыемстве. Чаму? Таму што прафсаюзы досыць уплывовыя. Другі шлях - пайсці ў інспекцыю працы (PIP). Але мы спачатку рэкамендуем звярнуцца ў прафсаюзы. Калі іх няма, то можна звярнуць у няўрадавыя арганізацыі, напрыклад, да нас у UHR. У другім выпадку ціску на працадаўцу будзе нефармальны, але калектыўны. Калі гэтыя два шляхі не былі паспяховымі, то тады ўжо варта звярнуцца ў PIP.
Ілля: На трэцім месцы дзяржаўныя інстытуты стаяць з той прычыны, што яны працуюць вельмі доўга і імавернасць дамагчыся чагосьці не заўсёды ёсць: можа спрацаваць, а можа і не. Нават калі ў вас ідэальныя доказ і вы ўпэўненыя, што выйграеце, то суды ў Польшчы праходзяць два – тры гады, і ўсё можа моцна зацягнуцца.