У новым спецвыпуску мы паразмаўлялі з Оляй з вёскі Опаль. Зараз Оля жыве ў Новай Зеландыі, але не забывае пра роднае сяло ды распавядае ў сваім блогу пра ўнікальны палескі дыялект. У новам артыкуле Оля параўнала жыццё ў Опалі ды НЗ, а так сама распавяла камандзе «Не сёння, не ўчора, не заўтра» пра быт у сяле ды захаванасць народнага фальклора.
Прывітанне! Прадстаўся, ды раскажы пра сябе?
Здороў! Міна зовуть Голя я з сыла Гопіль шо на Беларускому Палессі! Я зарэ жыву ў Новыі Зеландіі і віду сві персанальны блог да кажу по-свойму, по-Гопільску про свою жызнь ну і ша гучу всіх однаі з Палешуцкіх мов.
Прывітанне, мяне завуць Воля я з вёскі Опаль што на Беларускім Палессі! Я зараз жыву ў Новай Зеландыі і вяду свой уласны блог дзе размаўляю па-свойму, па-Опальску пра свае жыце і яшчэ вучу ўсіх адной з Палескіх моў.
Ты з'яўляешся амбасадорам Палесся ў НЗ і родам з Ополя? Мы хочам паразмаўляць пра жыццё ў беларускай вёсцы? Раскажы якое жыццё ў вёсцы? Чым звычайна заняты жыхары вёскі?
Я вэросла і жыла, ходэла у школу, у Ополі. Я ны віду ек вам росказатэ хутко шо такое жэтэ ў сылі)) Ну напрімер ек віта з города прыбірата всі вісёлэ штукэ якэмэ віта можыта займатыся а покэныта ано два магазіна, одэн клуб/діскотеку, одну царкву, одну школу і базар по ныділям – ну во гатак мэ там і жывам))) Ну ша канешно ваймэ много робім у городэ ны важно хочыцця чы не!
Я гадавалася, жыла, хадзіла ў школу ў Опалі. Я не ведаю як вам патлумачыць хутка што такое жыць у весцы! Напрыклад калі вы з гораду прыбярэце ўсе вясёлыя рэчы якія там можна рабіць і пакінеце толькі дзве крамы, адзін клуб/дыскатэку, адну царкву, адну школы і базар па нядзелям – то вось так прыкладна мы там і жывем! Ну яшчэ канешне вельмі шмат працуем у агародзе, не гледзячы на то падабаецца вам гэта ці не)).
Ці шмат людзей засталіся жыць у сяле?
В сылі з каждым рыком становіцця всё маньш і маньш людай бо всі молодэі йідуть у город канешно. У Ополі к прімеру зарэ жыва крэшку більш чэм 400 чоловік ано.
На вёсцы з кожным рокам становіцца ўсе менш і менш жыхароў бо ўсе маладыя ўязджаюць у горад. У Опалі напрыклад на дадзены момант жыве трошку болей за 400 чалавек толькі.