Якія перавагі дае закон аб хатнім гвалце? І як ён працуе ў іншых краінах?
У Беларусі па сённяшні дзень, нажаль, няма закону аб дамашнім гвалце. Трэба разумець, што гэта вельмі шырокае паняцце і яно не ўведзена ў закон. І калі ты знаходзішся ў адносінах, асабліва зарэгістраваных, то вельмі цяжка даказаць акт хатняга гвалту. Таму што гвалт - гэта не толькі пра сінякі і пабоі. Гэта таксама эмацыйны і сексуальны гвалт, пра які ніхто не распавядае. І калі ты знаходзішся ў адносінах, гэта амаль не магчыма даказаць. Закон ад хатнім гвалце дае больш праў, больш тлумачэнняў, што як працуе, хто можа быць пакараны. Існуе больш распрацаваны дакумент, які можа дапамагчы і прадугледжвае ўсе працэсуальныя механізмы.
У нашай краіне вось толькі нядаўна з’явіліся ахоўныя прадпісанні, якія распаўсюджваюцца не толькі на партнёраў, але і на дзяцей ці іншых чальцоў сям’і. Тым не менш гэтага недастаткова.
У Еўропе, дзе ёсць закон ад хатнім гвалце і ініцыятывы, якія працуюць з гэтай праблема, сітуацыя лепш. У Амерыцы, напрыклад, калі агрэсар атрымлівае гэты ордар, то ён павінен прайсці курсы для агрэсараў, дзе ён з псіхолагам абмяркоўвае, чаму ён так зрабіў, якая матывацыя ў гэтага, як з працаваць з праблемай. Гэта абавязковая практыка. І пасля курсаў і агрэсару, і ахвяры могуць патэлефанаваць і запытаць, як складаецца сітуацыя пасля курсаў. То бок, гэта не так працуе, што проста далі ордар і ахвяра праз два тыдні зноў застаецца з той жа праблемай. Там каардынатары вядуць гэтыя кейс і ўдакладняюць ці змянілася сітуацыя, ці не.
Фотаздымкі маюць ілюстрацыйны характар