Мы пачынаем рубрыку “Свабода ў няволі. Салідарнасць без межаў” сумесна з беларускім Анархічным Чорным Крыжам (АЧК) – пра зняволеных беларускіх анархістаў за кратамі: пра іх крымінальны пераслед, погляды, умовы ў беларускіх турмах, адносіны з роднымі і блізкімі і спосабы дапамагчы. У канцы кожнага артыкула – збор сродкаў на падтрымку зняволеных і іх сем’яў.
Адкрывае нашу серыю палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў. Хлопца затрымалі яшчэ ў кастрычніку 2019 года за спробу падпалу СІЗА-1 у Менску ў знак салідарнасці са зняволеным у той час анархістам Змітром Паліенкам. Адразу яго асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі, па апеляцыі тэрмін скарацілі да 4 гадоў. Падчас утрымання ў зняволенні на Мікіту ўвесь час ціснуць: яго шматразова змяшчалі ў ШЫЗА, двойчы пераводзілі на турэмны рэжым і дадавалі тэрмін нібыта за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы. Тэрмін зняволення павялічыўся яшчэ на два гады.
“Я лічу, што ў барацьбе за свабоду, справядлівасць і правы чалавека мэта апраўдвае свае сродкі”
Апошняе слова Мікіты Емяльянава ў судзе
“Ещё до событий 2020 года белорусские анархисты проявляли борьбу за свободное общество без гнёта и тирании, организовывали концерты, принимали участие в демонстрациях, устраивали марши и делали благотворительные акции и акции прямого действия. Акции прямого действия – это то, что выделяло их от оппозиции и либеральных кругов. Прямое действие начинается тогда, когда мирные способы не работают. У беларуской панк-группы Antiglobalizator была такая строчка: “Теракт – это голос единицы, доведенный до исступления” – я бы заменил здесь “теракт” на “прямое действие”. Исступление же начинается , когда коррумпированные чиновники правят страной, менты покрывают улицы, когда милитаризм проникает в детские сады и школы, а у руля страны выживший из ума дед, который несовершеннолетнему ребенку дает в руки автомат, когда голос несогласных глушится насилием и тюремными сроками. Тогда легко довести себя до исступления, исступления честности по отношению себя к внешнему миру, честности своих мыслей и поступков.
В этих статьях мы будем рассказывать о заключенных белорусских анархистах, которые не побоялись перешагнуть черту страха и показать свою стойкость перед озлобленным оскалом авторитарной государственной машины, которая на протяжении 30 лет безнаказанно творит произвол в стране и демонстрирует свой прогнивший, испуганный метод удержания власти”.
Удзельнік small media праекта “Не сёння, не ўчора, не заўтра”
Маці Мікіты Емяльянава разлучылі з сынам 5 гадоў таму. Яму тады было 19 год. У сям’і ёсць яшчэ трое дзяцей: разам з бацькам яны ўпяцёх – адзіныя, хто піша лісты Мікіту. Ніжэй будуць успаміны пра суд Емяльянава, звесткі пра ўмовы яго ўтрымання і ненавязлівыя парады, пра што перапісвацца з палітзняволенным анархістам.
Настасься Емяльянава, маці Мікіты
Мікіта за кратамі ўжо чатыры з паловай гады. Мне цяжка адказаць, які ён зараз, бо памятаю яго падлеткам: Мікіта патрапіў у палон, калі быў студэнтам 3-га курса. Цяпер жа ён моцна змяніўся, стаў мужчынам.
Вядома, дома мы размаўлялі пра палітыку. Мікіта зацікавіўся анархізмам недзе ў 16. Ён з ранняга ўзросту чытаў кнігі па паліталогіі. Мікіту цікавіла і гісторыя – думаю, яшчэ ў 16 ён выдатна разумеў, што за сістэма ў Беларусі. Мы з ім размаўлялі: мне бліжэй дэмакратыя па ўзоры Скандынаўскіх краінаў, а Мікіту – ідэі анархізму, гарызантальныя камуны. Мы дыскутавалі, але кожны застаўся пры сваіх думках.
У сакавіку 2022 года Мікіту асудзілі па 411 артыкуле (быццам бы за непарадакванне) і адправілі ў Ваўкавыск калонію №11 да рэцыдывістаў. Цяпер жа ён у Гродзенскай турме. Мікіта неаднаразова трапляў у ШІЗА: сядзеў і 30, і 40 содняў. Двойчы аб’яўляў галадоўку: першы раз адмовіўся ад ежы, а потым і ад вады. Мне падаецца, што нейкія правы праз гэта ён змог аднавіць, хаця вядома далёка не ўсе.
Мікіту не перадавалі рэлігійныя атрыбуты. Я спрабавала прынесці сыну ружанец, але жанчына, што прымала рэчы казала, што дазволіна перадаць толькі іконку і крыжык на шыю. Я спрачалася: у спісе ўказана, што можна перадаваць прадметы культа – абмежаванняў няма. Але ж каго гэта турбуе. Ружанец па выніку перадаў святар, але, як потым казаў Мікіта, гэты ружанец у яго адабралі. Да таго ж, калі Мікіту затрымалі, у яго адабралі медальён з Дзевай Марыяй.
Я бачыла сына ўсяго некалькі разоў з 2019 па 2024. Першы раз яшчэ ў СІЗА, потым было трохгадзіннае спатканне ў 2020-м, тады мы прыехалі ўсей сям’ёй з ягонымі братамі і бацькам. Вядома, пра многае мы не маглі паразмаўляць: Мікіта ўвесь час знаходзіўся пад назіраннем, таму гэта не зусім прыватная сустрэча.
Апошні раз мы бачыліся ў калоніі ў 2022-м, правялі разам тры дні. Тады я заўважыла, што ён стаў іншым: падрос, стаў больш мужны, мабыць у яго змяніліся думкі і погляды, бо Мікіта прайшоў і агонь, і ваду.
Мікіта, жнівень 2018, фота з асабістага архіву сям’і. Лісты Мікіты, фота з архіва Святланы
Гэта тое, пра што пісаў Васіль Быкаў: экстрэмальныя абставіны, вайна, турма, палон, паказваюць, хто мы ёсць і на што здольныя. Там усе чалавечыя якасці агаляюцца. Хтосьці выходзіць героем, хтосьці – не. Мікіта ўжо змяніў не адну калонію. Побач з ім розныя людзі: як палітзняволеныя, так і іншыя асуджаныя. Вядома, гэта адбіваецца на ім. Але я ўпэўнена, што ён моцны.
Я была на некалькіх судовых пасяджэннях. Памятаю, як махала Мікіту рукой, каб ведаў, што я яго люблю і не асуджаю за тое, што ён зрабіў. Я хацела, каб ён адчуваў маю падтрымку, неглядзячы ні на што: я складала рукі ў форме сэрца, пасылала паветраныя пацалункі, усміхалася яму.
Вядома, пра сумленны суд гаворкі не было. Мікіта – хлопец з добрымі характарыстыкамі, чалавек без аніякіх правапарушэнняў, чысты перад законам – і яму адразу ж даюць прысуд у 7 гадоў! Так, Мікіта на мой погляд не пераступіў закон, а зрабіў палітычную акцыю, хацеў прыцягнуць увагу да сітуацыі з яго таварышам – анархістам Змітром Паліенкам. Пераступіў лі ён закон? Гэта павінен вырашыць суд, але суда не было, быў цырк. Але ж ягоныя дзеянні – гэта максімум хуліганства. У іншых краінах актывісты ладзяць перформансы, акцыі і атрымліваюць штрафы. Уявіце: якой-небудзь Грэце Тумберг даюць 7 гадоў – гэта ж абсурд!
Зараз Мікіта атрымлівае лісты толькі ад сям’і. Я ведаю, што яму пішуць і іншныя людзі, але за год ён атрымаў толькі адзін ліст не ад сваякоў. Неяк у Магілёўскай турме Мікіту перасталі аддаваць лісты, бо цэнзура быццам бы пабачыла шыфр у смайліках ад ягоных сяброў. Пасля гэтага Мікіта напісаў мне, каб я пісала асцярожнее – а я ж заўсёды малявала яму сэрца і смайлікі. Тады ў мяне з’явілася ідэя.
Памятаеце, як у дзяцінстве ў контурных мапах па геаграфіі ўнізе былі умоўных абазначэньняў? Вось і я пачала рабіць дэшыфроўкі: смайлік – “вясёлая эмоцыя”, “жарт”, сэрца – “пачуццё любові”, “мне нешта падабаецца”.
За кратамі Мікіта шмат чытае. А што яшчэ там рабіць? Асабліва, калі сядзіш 14 месяцаў з іх прыкладна 12 у “адзіночцы”. Праўда, і з гэтым ёсць праблемы: замовы з “Белкнігі” не заўсёды даходзяць. Напрыклад, апошняя сабраная замова праляжала ў краме паўгады, ніхто з работнікаў турмы па яе не прыйшоў. Нам так і не патлумачылі, у чым справа.
Чым больш сам-насам, тым менш тэмаў для размовы: вось і абмяркоўваем кнігі, фільмы. Мікіта запытваў пра кіно, а я шукала для яго інфармацыю пра акцёраў, прэміі. Адні з фільмаў пра якія запытываў Мікіта былі фільмы “Барбі” і “Опенгеймер”. Бацька і браты хутчэй па серыялах, у гэтым яны дасведчаныя больш за мяне. Вось і падзяліліся: хтосьці піша пра фільмы і серыялы, хтосьці – пра кнігі. Дарэчы, Мікіта любіць гістарычныя раманы, Гюго і “Гары Потэра”. Але ёсць праблема: выбар абмяжоўваецца тым, што ёсць у турэмнай бібліятэцы. Новыя кнігі дабыць цяжка.
У кожным лісце мы пішам Мікіту, як моцна мы яго любім і чакаем. Гэта самае галоўнае для чалавека за кратамі.
Лісты Мікіты, фота з архіва Святланы
Святлана – апякунка Мікіты ад Disidentby. Святлана пазнаёмілася з Мікітам калі ён ужо быў у турме, даведаўшыся яго гісторыю ў Інтэрнэце, пасля чаго яна вырашыла ўзяць Мікіту пад апеку. Якая задача апекуна, пра што пісаў Мікіта і як дапамагчы палітвязням вы можаце даведацца прачытаўшы інтэрв’ю ніжэй.
Святлана, сяброўка і апякунка Мікіты
Мы пазнаёміліся па перапісцы, калі Мікіта ўжо быў за кратамі. Менавіта яго гісторыя закранула і ўразіла мяне: Мікіта змагаўся за правы палітвязняў яшчэ да падзей 2020-га. Дарэчы, аднаго з тых, каго Мікіта падтрымаў сваёй акцыяй, неўзабаве адпусцілі.
На судзе Мікіта казаў, што гэта не суд, а ганебнае судзілішча і сумленнага і справядлівага суда ў краіне не існуе. Гэта мяне зачапіла. Я пачала яму дасылаць лісты: у нас была доўгая перапіска, пакуль не настала поўная блакада лістоў.
Роля апекуна – у медыйнай падтрымцы. Трэба ў сацсетках распавядаць гісторыю палітвязня, публікаваць яго малюнкі, лісты.
Мікіта часта трапляе ў ШІЗА. Там жахлівыя ўмовы. Дадатковы тэрмін па артыкуле за непарадпадкаванне кажа аб тым, што на Мікіту цісне адміністрацыя турмы – але ён усё роўна супраціўляецца рэпрэсіям.
Мікіта вельмі захапляецца гісторыяй: у лістах ён распавядае мне пра розныя гістарычныя факты, піша пра горад Мінск у якім нарадзіўся. Ён раіў мне і цікавыя месцы ў Мінску: напрыклад, ягоны любімы Лошыцкі парк, побач з якім ён жыў. Я туды схадзіла, потым яму даслала фатаздымкі адтуль. Ён быў вельмі рады.
Апошні ліст я атрымала ад Мікіты праз пару месяцаў пасля паўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Ён павіншаваў мяне з 8-м сакавіка – днём барацьбы жанчын за свае правы. Пасля я шмат пісала: як электронна, так і проста – але не было аніводнага адказу. Перадачку таксама не прынялі (у яго вельмі жорсткія абмежавання: адна 5 кг-пасылка ў год). Калі ты на строгім рэжыме, з гэтымі жоўтымі біркамі, цябе могуць пазбавіць і перадачак, і званкоў.
Як дэмсілы могуць дапамагчы палітзняволеным? Думаю, метад абмена добрая ідэя: у Беларусі палітвязні паміраюць за кратамі. Так, ёсць такое папулярнае меркаванне, што калі адных адпусцяць, то іншых пасадзяць. Такое можа быць, але хаця б у тых, хто правёў за кратамі гады, будзе магчымасць аднавіцца. Мікіта сядзіць ужо 4,5 гады, прайшоў праз самыя жорсткія турмы краіны. І калі б была такая магчымасць – я безумоўна “за яго вызваленне”. Але я не веру, што палітыкі будуць займацца гэтым не на словах. Яны даўно маглі б перакрыць гандлёвыя шляхі, зрабіць нармальныя санкцыі замест тых, што ўплываюць на простых людзей, а не на рэжым. Варта памятаць, што у краіне застаюцца звычайныя людзі, у тым ліку, сваякі палітзняволеных, якія не могуць з’ехаць.
Як падтрымаць палітвязняў? Данаціць сем’ям найбольш бяспечным шляхам. І пажадана не праз пасярэднікаў, а наўпрост: шукайце прамыя кантакты сем’яў палітвязняў і дасылайце пасылкі (шматдзетным сем’ям, напрыклад, патрэбны пэўныя рэчы, камусьці ўвогуле ежа – запыты розныя).
Калі вы ў Беларусі і ведаеце кагосьці з палітвязняў, проста паразмаўляйце з роднымі, гэта эмацыйна разгружае.
Малюнак Мікіты, фота з архіва Святланы. Мікіта, травень 2019, фота з асабістага архіву сям’і
Гэта гісторыя не толькі пра волю ў няволі, сумленнасць, роспач, максімалізм ды супраціў — але ж і пра вялікае каханне ды прыняццё, якія не падпарадкоўваюцца а ніякай сістэме. Будынак, што Мікіта намагаўся спаліць у знак салідарнасці са сваім таварышам Змітром Паліенкам, асабліва не пацярпеў: толькі матэрыяльны ўрон. Ці адпавядае гэта шасці гадам турэмнага зняволення для юнака і васьмі месяцам у адзіночнай камеры — пытанне рытарычнае. Гэта адказ паліцэйскай картоннай дзяржавы на нашую салідарнасць і жаданне волі. Відавочна, што прысуд выносілі за грамадзянскую пазіцыю — улічваючы, што дагэтуль Мікіта быў чысты перад законам, а яго ўніверсітэцкая рэпутацыя і рэпутацыя грамадзяніна застаецца бездакорнай. Але рэжым гэта не бянтэжыць: да Мікіты паставіліся як да мацёрага крымінальніка-рэцыдывіста, а рэпрэсіі і жорсткасць у турме ў бок Мікіты і такіх як ён і зусім сталі новай “нормай”. Яго прымушаюць прыбіраць унутраны двор для прагулак, а калі хлопец не пагаджаецца, адказ заўсёды аднолькавы: ШІЗА, кража лістоў і перадачак, адмова ў наведванні святара, недапушчэнне да працы (адзіная неруцінная справа ў засценках). Аднак негледзячы на ўсе рэпрэсіі, Мікіта не здаецца, не ідзе на кампраміс з адміністрацыяй турмы.
Падтрымаць Мікіту і ягоную сямʼю можна лістамі анлайн ці праз платформы АЧК Беларусь і Disidentby — іх захаваюць і перададуць палітвязню пасля вызвалення. А яшчэ можна зрабіць данат: для гэтага пераходзьце па спасылках ніжэй.
Спаcылкі:
Азнаёміцца са справай Мікіты Емяльянава і напісаць яму ліст
Падтрымаць працу АЧК і зрабіць данатат на падтрымку Мікіты (у заўвазе пазначыць Мікіта Емяльянаў)