en
menu close-menu

Вінілавая плыта «Belarus Outside Sound System»

Вінілавая плыта «Belarus Outside Sound System» — гэта кампiляцыя беларускай электроннай музыкі!
Рэліз-рупар з 12 асабістых сучасных гісторый з Беларусі ў стылях house, ambient, drum’n’bass, disco, trap, somatic techno, future-bass і EDM.

«Гэта глыбока асабістыя гісторыі творцаў з Беларусі. Некаторыя з іх былі вымушаны пакінуць краіну з-за рэпрэсій, іншыя хаваліся пад выдуманымі імёнамі. Падарожжы, эміграцыя, пошукі свайго месца ў свеце — вось асноўныя тэмы складанкі Belarus Outside Sound System. Але галоўная тэма — захаванне ўласнай ідэнтычнасці.

Так гучыць Беларусь. Рэха гучных галасоў лідэраў супраціву. Цішыня спрадвечных балот. Шум савецкага метро і яго жыхароў. Калыханка, дзе зліліся паганскія і хрысціянскія традыцыі.

Гэтая кампіляцыя — крык праз жалезную заслону ўсходнееўрапейскай дыктатуры, якую каманда Belarus Outside Sound System ператварыла ў канцэптуальную заяву пра межы свабоды, ідэнтычнасці і адчаю».

Каб набыць плыту, пішыце на пошту: nottodaysocialmedia@gmail.com