У нас з’явіліся тыя самыя сцягі, якія сталі прычынай скандалу на Warszaw Pride 2025: класічная беларуская «Пагоня», спалучаная з рознымі прайд-сімваламі. Так, выглядае магутна. Але галоўнае — гэта не проста прыгожы кавалак тканіны з трэндавым прынтам. Гэта жэст салідарнасці, падтрымкі і вельмі простая ідэя: кожны мае права быць сабой, і ніхто не будзе за гэта выбачацца.
Nottoday не падтрымлівае гамафобію, любыя формы дыскрымінацыі і тым больш — пагрозы людзям за праяўленне сваёй свабоды.
Сцягі выкананыя з якаснай, шчыльнай сінтэтычнай тканіны з плошчынёй 115 g. Памер кожнага — 150 × 90 см.
Кожны сцяг можна зрабіць у версіі з вершнікам або вершніцай.
Даступныя варыянты сцягоў на гербе: прагрэс (вясёлкавы з трохвугольнікам збоку), вясёлкавы, лесбійскі, пансэксуальны, бісэксуальны, небінарны і трансгендэрны.
Стваральніца сцягаў: Паша Джэжора
Дызайнерка: Яна
Каб замовіць мерч, пішыце нам на пошту: nottodaysocialmedia@gmail.com