В эміграцыі мы часта сустракаемся з новай свабодай, асабліва калі ты паходзіш з постсавецкіх краін. Колькасць рэчываў на вуліцах, на кухнях, у клубах настолькі вялікая, што вельмі лёгка згубіць сябе ў гэтым.
Гэты мэрч прысвячаецца ўсім, хто згубіў сябе на шляху эксперыментаў з сабой і сваім усведамленнем, а таксама тым, хто змог знайсці сілы вярнуцца. Тым, хто сутыкаецца або сутыкаўся з дыскрымінацыяй праз ужыванне рэчываў.
Рэчывы — гэта небяспечная штука. Калі ты ўжо стаіш на гэтым шляху, памятай: на паваротах можна вельмі моцна занесці. І калі ты раптам паламаўся_лася, не бойся звярнуцца па дапамогу.
Калі побач з табой няма тых, хто мог бы падтрымаць, напішы нам на пошту nottodaysocialmedia@gmail.com – мы абавязкова дапаможам табе знайсці вырашэнне тваёй праблемы.
Прынт створаны разам з польскай мастачкай – @gosiakoniniec.
Распределение выручаных сродкаў:
- 30% – мастачцы
- 20% – польскаму рэхабу, які дапамагае эмігрантам з нарказалежнасцю
- 50% – нам, на развіццё наступнага мэрча
Каб замовіць мэрч, пішыце нам на пошту: nottodaysocialmedia@gmail.com