Кніга Вольгі Шпарагі «У рэвалюцыі жаночы твар. Выпадак Беларусі» — гэта спроба асэнсаваць падзеі 2020 года не як завершаны эпізод, а як працяглы працэс грамадскага абуджэння. Аўтарка звяртаецца да досведу жанчын, якія сталі бачным і сімвалічным тварам беларускай рэвалюцыі, і праз іх дзеянні, салідарнасць і штодзённы супраціў аналізуе глыбінныя змены ў грамадстве. Гэтая кніга знаходзіцца на скрыжаванні філасофіі, палітычнай тэорыі і жывога сведчання часу, прапаноўваючы мову для размовы пра рэвалюцыю, якая яшчэ не скончылася.
«У рэвалюцыі жаночы твар. Выпадак Беларусі»: гэтую кнігу я пісала на працягу трох з паловай месяцаў. Працу над ёй я пачала ў лістападзе 2020 года, неўзабаве пасля таго, як з-за палітычных пераследаў пераехала ў Вільню. У кнізе ідзе гаворка пра тое, як і чаму пачалося абуджэнне беларускага грамадства, а таксама пра тое, чаму менавіта жанчыны сталі яго тварам.
У першай главе я разглядаю розныя формы актывізацыі і салідарызацыі жанчын у Беларусі — ад узнікнення хэштэга #евалюцыя праз жаночыя маршы да сястрынства ў турмах.
Другая глава прысвечаная беларускаму грамадству як галоўнай рухаючай сіле беларускай revolution-in-progress, а таксама аналізу грамадскіх і палітычных умоваў, якія яе выклікалі. Акрамя таго, я разважаю тут пра тое, чаго ўдалося і чаго не ўдалося дасягнуць у 2020 годзе.
У трэцяй главе я раблю спробу канцэптуалізаваць абуджэнне беларускага грамадства і абгрунтаваць, чаму выкарыстоўваю паняцце revolution-in-progress і характарызую яе як інклюзіўную і постнацыянальную», — распавядае пра кнігу Вольга Шпарага.
Каб набыць кнігу, пішыце на пошту: nottodaysocialmedia@gmail.com