«Транзітны дзённік» — гэта літаратурны дэбют скандальна вядомага
художніка-акцыяніста і авантурыста Аляксея Кузьміча. Аўтар распавядае пра
свае вандроўкі ў пошуках сэнсу і адрэналіну, пра людзей, якія сустрэліся на
ягоным шляху (так, хтосьці з жахам пазнае сябе на старонках гэтай кнігі),
з пранізлівай жорсткасцю разважае пра жыццё і пра мастацтва. Гэта кніга пра
пераадоленне межаў — фізічных і метафізічных, дзяржаўных і асабістых,
вызначаных законам і падказаных здаровым сэнсам.
Як і ўсё, што робіць Аляксей Кузьміч, ягоная кніга абсалютна абуральная.
А яшчэ яна вельмі шчырая, дасціпная, ядавітая, вытанчаная і, як ні дзіўна,
месцамі — сентыментальная.
Каб набыць кнігу, пішыце на пошту: nottodaysocialmedia@gmail.com