Гэта крошачная, але максімальна канцэнтраваная аповесць (менш за 100 старонак), напісаная ў форме плыні свядомасці — без знакаў прыпынку, вялікіх літар і паўз на ўдых. Жорсткі, сексуалізаваны, бязлітасны тэкст пра сталенне, гвалт, уладу, адзіноту і спробу вырвацца да свабоды на постсавецкай прасторы.
«Квірт» параўноўваюць з Бэроўзам, Харытонавым, Уэлшам, Магуціным — і пры гэтым ён гучыць цалкам самастойна. Гэта літаратура, якая выбівае з зоны камфорту і не дае гатовых адказаў.
«ён быў кіраўніком гэтага новага свету яго хедлайнерам чараўніком інтуітыўна разумеўшым як ускрыць свет нібы кансервавую банку я хацеў ісці за ім і адкрыць усё што рыхтаваў мне лёс гэты цудоўны загадкавы аказаўшыся такім вялікім захапляльным поўным радасцяў і асалод свет салёны як сперма салодкі як згушчонка шчодры нібы анус папіка і гэтая цудоўная новая зіхатлівая жывая як цэнтр светабудовы доля»
Слава Пресняков — «Квірт»
Вокладка — праца Глеба Кавальскага «Herzlich Willkommen».
Выдавецтва «Лысы чэрап».
Кнігу можна набыць — пішыце нам на пошту: nottodaysocialmedia@gmail.com.