«Сербскі Нож» — гэта беларуская група, што ўзнікла ў выгнанні ў Варшаве ў 2022 годзе. Назва калектыву задумвалася як сімвал бессэнсоўнай жорсткасці і гвалту — адсылка да балканскіх войнаў пачатку 1990-х, — і выступае мастацкай метафарай, а не ідэалагічным пасланнем.
Іх музыка існуе на скрыжаванні пост-панку, пост-хардкору і эксперыментальнага пост-року: цёмнае, атмасфернае гучанне спалучаецца з моцнай эмацыйнасцю і тэкстамі пра гвалт, веру, чалавечую прыроду і досвед выгнання.
Каб замовіць мерч, пішыце нам на пошту: nottodaysocialmedia@gmail.com