Мы працягваем рубрыку “Свабода ў няволі. Салідарнасць без межаў” сумесна з АЧК Беларусь. Наступны герой – палітычны зняволены анархіст Ігар Аліневіч. Ігар – вядомы практык прамога дзеяння, чалавек з непахісным характарам, “інтэлектуал і сапраўдны барацьбіт”. Гэта матэрыял пра апошнюю справу Ігара Аліневіча з урыўкамі ягоных лістоў і інтэрв’ю з Алінай Коўшык, Яўгенам Жураўскім, Afed ды Лібарам Брзобагатым.
“В условиях беларуского авторитаризма Революция стала возможна именно благодаря децентрализации. Я хотел поспособствовать дальнейшему развитию событий в децентрализованном русле, чтобы режим пал под натиском народного сплочения, а не в ходе закулисных переговоров и уступок. Таким образом, целью моего участия в подпольной борьбе было вовсе не устрашение людей, не попытка повлиять на власть, не дестабилизация и без меня дестабилизированного общества. Напротив, я стремился к воодушевлению народа, чтобы через смелые поступки люди поверили в собственные силы. Я хотел раскрепощения революционной личности, радикализации сознания, чтобы человек преодолел привычные шаблоны подчинения и авторитарные догмы. Я хотел, чтобы человек не смотрел в рот вождям, а стремился брать инициативу в свои руки и стал смелее, амбициознее в своих политических желаниях и самоорганизовался вместе с другими людьми”.
Апошняе слова Ігаря Аліневіча ў судзе
Ігар Аліневіч захапіўся ідэямі анархізму яшчэ ў падлеткавым узросце. Ён — заснавальнік і ўдзельнік шматлікіх груп беларускіх анархістаў. Ігар прытрымліваецца поглядаў “мілітары-анархізму” (ваяўнічы анархізм) і верыць у важнасць сумяшчэння інтэлектуальнага і фізічнага супраціву. На яго думку, актывісты павінны быць гатовыя да самаабароны і абароны сваіх ідэалаў у любых умовах.
У першы раз Ігара арыштавалі ў 2010 годзе. Вынік – 8 год турмы за серыю радыкальных акцый прамога дзеяння. Аднак хлопец вызваліўся праз пяць гадоў і пераехаў у Польшчу.
Напачатку беларускіх падзей у 2020 годзе Ігар Аліневіч з таварышамі нелегальна перасеклі беларускую мяжу, каб паўдзельнічаць у барацьбе супраць рэжыму.
Ігара затрымалі разам са Змітром Рэзановічам, Дзмітрыем Дубоўскім і Сяргеем Раманавым і абвінавацілі паводле тэрарыстычнага артыкула за захоўванне зброі і падпал аўтамабіляў дзяржаўных чыноўнікаў, штаб-кватэры ДАІ і Дзяржаўнага камітэта судовай экспертызы.
22 снежня 2021 года Ігару прысудзілі 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Зараз Ігар спазнае, нажаль, тыповы для анархіста за кратамі ў Беларусі шлях: хлопца пазбавілі перадач, званкоў, рэгулярна памяшчаюць у карцар.
“Я живу осмысленной жизнью. Я очень рад, что мне удалось заново определить себя, а также ощутить свободу после тюремного заключения. Теперь всё понятно в жизни и гармонично. Появились даже новые желания, которых у меня раньше не было. Я взрослею. Кроме того, я не догматик, я научился понимать капитализм и семью эволюционистски, и я отделил зерно от плевел…”
З лістоў Ігара Аліневіча, крыніца “Права на паўстанне”
Аліна Коўшык даведалася пра гісторыю Ігара Аліневіча праз СМІ і стала апякункай хлопца, калі той трапіў за краты ў другі раз.
Аліна Коўшык
прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту па нацыянальным адраджэньні
Ідэя ўзяць Ігара пад апеку нарадзілася падчас сустрэчы з блізкімі палітвязняў, звязаных з культурай – я тады сказала, што гатова ўзяць любую асобу. Маці Ігара пагадзілася першай, і я вельмі абрадавалася.
Я трымаю кантакт з бацькамі Ігара, распавядаю пра яго на афіцыйных сустрэчах, інтэрв’ю, у сацыяльных сетках. Зрабіла кашульку з ягонай цытатай па-ангельску “Хто маўчыць, той пераможаны”
Большасць часу Ігар праводзіць у ШІЗА, а там усё жорстка. І ён не можа пра гэта пісаць, ніколі не скардзіцца. Па словах іншых сваякоў фігурантаў справы анарха-партызанаў, палітвязні знаходзяцца ў бадзёрым настроі — і ўсё гэта нягледзячы на пастаянны ціск з боку адміністрацыі. Ігар кажа, быццам бы ўвогуле ўся Беларусь сядзіць: колькасць людзей уражвае.
Наконт прысуда па справе анарха-партызанаў: самі анархісты часта адмаўляюцца прысутнічаць на судзе, бо гэта цырк, і прысуд вынесены яшчэ да пачатку першага пасяджэння.
Я падтрымліваю адважных беларусаў, якім баліць лёс радзімы, паважаю погляды і прынцыповасць Ігара. Ён моцны і светлы чалавек. Ігар – інтэлектуал і сапраўдны барацьбіт.
На жаль перапіску блакуюць, таму я не атрымліваю адказы на лісты. Ведаю, што ён шмат чытае: цяпер Ігара цікавіць штучны інтэлект.
Мне баліць наша няздольнасць вызваліць іх усіх. Аднак, трэба падтрымліваць палітвязняў, каб яны адчувалі, што не адны, працаваць над прыцягненнем ўвагі, працаваць на вызваленне.
“Hеведение действительно хуже всего, т.к. воображение – наш лучший друг и худший враг одновременно […] мне кажется, куда хуже относиться к своим близким, как к детям, сиречь с отсутствием настоящего доверия… И в любом случае, единственное, что важно, это духовная сторона личности. Этот источник делает человека прекрасным в любом возрасте, а если его нет, то внешние прелести не помогут – мимика выдаст.
Все предельно просто и лаконично, несмотря на кажущуюся сложность времени. Потому что доброта проста и ясна. Зато в довоенные сытые времена почему-то происходит наоборот: на простые вопросы люди напридумывают сложные ответы. Вспоминаю дедушку… И знаешь, в этой неистребимой тяге взваливать на себя трудности и придерживаться своего образа жизни я и сам черпаю вдохновение. С такими предками стыдно унывать! Уверен, что нужно со всей строгостью не придавать негативным вероятностям и тени на успех. Тогда позитивные вероятности вырастают максимально. С каждым из нас может случиться всякое, важно, как мы это воспринимаем”.
З лістоў Ігара Аліневіча, крыніца “Права на паўстанне”
Яшчэ ў першым зняволенні Ігар напісаў кнігу “Еду ў Магадан” – пра турму і карную сістэму. Кнігу пераклалі на дзясяткі моваў, яна атрымала першую прэмію імя Францішка Аляхновіча за літаратуру, напісаную ў зняволенні, па матывах “Магадана” у тэатры Teren у Брно (Чэхія) паставілі спектакль, які прывозілі ў Варшаву. Адно з апошніх выданняў кнігі — па-украінску. Пра тое, як украінская публіка ўспрыняла твор, мы пагаварылі з добраахвотнікам і анархістам Яўгенам Жураўскім.
Яўген Жураўскі
беларускі анархіст, добраахвотнік палка Кастуся Каліноўска
Маё стаўленне да групы “Чорны сцяг” або анарха-партызанаў выключна станоўчае. Я цалкам падтрымліваю іх метады барацьбы, бо гэта знішчэнне маёмасці ворага, а беларуская дзяржава – наш агульны вораг, таму нічога кепсага ў гэтым няма. Людзі ж не пацярпелі — толькі маёмасць, хаця, калі б яны пакаралі кагосьці з суддзяў, пракурораў ці ментаўскіх кіраўнікоў, я б усё роўна ставіўся пазітыўна.
З Ігарам я не знаёмы, але ягоная кніжка “Еду ў Магадан” зачапіла – гэта быў 2013 ці 2014 год, тады я яшчэ не сядзеў на сутках і не ведаў, што такое беларуская рэпрэсіўная машына. З кнігі я дазнаўся пра больш сапраўдную Беларусь, зразумеў, што калі мы не зменім нешта ў краіне, то хутка трапім у гэтую кніжку. На жаль патрапілі. Дарэчы, я ўсім раіў яе пачытаць: расейцам, украінцам і іншым таварышам за мяжой.
У Варшаве я папрасіў сяброў з АЧК выдаць беларускамоўную версію кнігі, бо пасля 2020 года ўвага да анархістаў (асабліва пасля кейса “Чорнага сцяга”), узрасла, і хацелася, каб яе чыталі на нашай мове. Калі я прыехаў ва Украіну змагацца супраць руска-фашыстскай навалы, вырашыў выдаць яе і па-украінску, бо шмат украінцаў увогуле не разумеюць, што адбываецца ў Беларусі. Яны жывуць крыху ў іншым свеце, і ім цяжка зразумеюць, як існаваць у дыктатуры 30-х гадоў. Украінцы ўпэўнены, што Лукашэнку магчыма скінуць Майданам, але ў нашым выпадку гэты сцэнар не працуе.
Яшчэ да моманту перакладу кніжкі я даваў яе пачытаць знаёмым украінцам і ўкраінкам – яны моцна ўразіліся. Таму я і ініцыяваў выданне на ўкраінскай. Я знайшоў людзей, гатовых узяцца за пераклад. Кошт жа з продажу мы вырашылі накіраваць на падтрымку беларускіх анархістаў за кратамі і на фронце.
Пасля перакладу кнігі на ўкраінскую мову яе прачытала яшчэ больш людзей. Скажам так, таго, хто б не быў уражаны, я яшчэ не сустракаў. Дзякуючы кнізе ўкраінцы і ўкраінкі нарэшце пачынаюць разумець, у якой рэальнасці жывуць беларусы, праводзіць паралелі з акупаванымі тэрыторыямі Украіны.
На жаль, не ведаю, ці ў курсе Ігар пра пераклад, але ж ягоная маці – да. Спадзяюся, Ігар будзе рады, што яшчэ больш людзей прачытаюць яго кнігу.
Мне цяжка нешта жадаць таварышу, калі ён у такіх умовах — ўпэўнены, што на нават вайне не так жорстка, як ў турме. Хачу, каб Ігар захаваў фізічнае і ментальнае здароўе і, як і ўсе мае таварышы ў няволі, хутка пабачыў усход вольнага сонца над Беларуссю.
“Думаешь, я там а-ля в горящем танке? Вовсе нет. И многие другие тоже. Психика калибруется и снова есть день лучше и день хуже, свои радости и свои беды. Увы, у многих так не получается. зациклились на “себе-несчастном” и живут в синтезе прошлого и хаотического ожидания. Правды ради, надо добавить, что бывает и другая крайность, когда человек настолько вживается в существующую реальность, что она вытесняет реальность за забором. Для наглядности, я вижу все как затяжной нырок под водой. Можно, сцепив зубы, лихорадочно ждать, когда же появится свет и можно будет вынырнуть. Так можно выжечь самого себя. А можно нырнуть и одним глазом посматривать, нет ли желанного светлого пятна над водой, а другим глазом осматривать местную флору и фауну, тем более, заводи меняются, увлечься даже океанографией, но обязательно анализировать, как этот опыт пригодится, когда вынырнешь”.
З лістоў Ігара Аліневіча, крыніца “Права на паўстанне”
Чэшская Федэрацыя анрхістаў (Afed) таксама выдала кнігу Ігара Аліневіча “Еду ў Магадан” яшчэ ў 2014 годзе, але калі даведаліся што Ігар зноў трапіў у турму, зрабілі яшчэ адно выданне з беларускай траснлітарацыяй у 2022 годзе. Чаму Afed вырашылі выдаць кнігу? Чым кніга Ігара зацікавіла чэшскіх чытачоў? Ды як Afed ставіцца да сітуацыі ў Беларусі? Пра ўсё гэта можна даведацца ў інтэрв’ю ніжэй.
Afed
Пра Ігара мы даведаліся пасля таго, як ён быў асуджаны першы раз, у час, калі мы зноў пачалі больш цікавіцца тым, што адбываецца ў анархісцкім руху ў Расеі, Беларусі, Украіне і іншых постсавецкіх краінах. Яшчэ ў 90-х гадах, у пару свайго адраджэння, анархісцкі рух у Чэхаславаччыне падтрымліваў пэўныя кантакты з анархістамі з «Усходу», з постсавецкай прасторы, але змена генерацый у руху ўзмацніла арыентацыю на Захад, таму цягам некалькіх гадоў сярод нас не было нікога, хто ведаў бы расейскую, каб магчы сачыць за актуальным зместам расейскамоўных анархісцкіх вэб-старонак.
Роўна дзесяць гадоў таму выдавецтва Анархісцкай федэрацыі выдала чэскі пераклад брашуры «Портреты на фоне решётки», выдадзенай АЧК-Беларусь у 2012 годзе. Чэскае выданне было праявай салідарнасці з пераследаванымі беларускімі анархістамі. Тады, у студзені 2014 г., чэшскі пераклад проста з друкарні накіраваўся на канцэрт беларускага гурта «Mister X» у Празе. АЧК-Беларусь выдала брашуру, каб падтрымаць людзей, асуджаных у першым у найноўшай беларускай гісторыі паказальным працэсе з анархістамі – між якіх быў і Ігар Аліневіч, а таксама Мікола Дзядок. (З Міколам мы пасля таго, як ён быў вызвалены, пачалі блізка супрацоўнічаць.)
Тая справа беларускіх анархістаў была, уласна кажучы, падручнікавым прыкладам аўтарытарнага свавольства ўлады – іх судзілі за іх палітычныя погляды і асудзілі па сутнасці без доказаў на вялікія тэрміны, за хуліганства і пашкоджанне маёмасці. Мы адчувалі, што мусім інфармаваць пра гэтую і падобныя справы, выказваць салідарнасць са зняволенымі анархістамі. З таго часу, на жаль, такіх спраў у Беларусі і Расеі хапала, у сучаснасці рэпрэсіі з боку дзяржавы ўвесь час узмацняюцца.
Мы сачылі за справай з таго моманту, як пра яе з’явілася першая інфармацыя. Мы адразу ж паведамілі пра яе па-чэшску ў нашых інфармацыйных рэсурсах – ужо 2 лістапада мы паведамлялі пра затрыманне чатырох таварышаў. Потым апублікавалі пераклад адкрытага ліста ў іх падтрымку, які супадаў з нашым стаўленнем. Пасля мы ўдзельнічалі ў Тыдні салідарнасці з беларускімі анархістамі і антыфашыстамі 23.-30.11.2020. Тады ўжо кіпцюры рэжыму схапілі і нашага сябра Міколу Дзядка, аднаго з падпісантаў згаданага адкрытага ліста. У снежні 2021-га мы інфармавалі пра прысуд анарха-партызанам. Мы былі раз’юшаныя, але не здзіўленыя – чаго яшчэ чакаць ад рэжыму Лукашэнкі. Мы інфармавалі пра катаванні і не маглі не звярнуць увагу на бліскучае апошняе слова Ігара Аліневіча ў судзе. У ім ён цалкам адкрыта і ясна гаворыць пра свае матывы, якія з нашага гледзішча абсалютна апраўданыя. Мы і надалей сочым за інфармацыяй пра асуджаных таварышаў, якую публікуе АЧК-Беларусь.
Чэшскі пераклад Ігарава турэмнага дзённіка «Еду в Магадан»/ On the Way to Magadan упершыню выйшаў у красавіку 2014 г., выданне было прымеркаванае да ІІ. Праскага анархісцкага кніжнага фестывалю. Мы падрыхтавалі яго разам з Антыфашысцкай акцыяй (AFA), выручка з продажу кнігі прызначалася беларускім анархістам. Чаму мы выдалі гэтую кнігу? Гэта гісторыя анархіста з краіны, якой кіруе злачынец Лукашэнка. Гісторыя змагара з дыктатарскім рэжымам. Гісторыя палітвязня. У той жа час, гэта гісторыя краіны, дзе ў турме можа апынуцца любы, хто заўгодна. Прычым гэта наша сучаснасць, Еўропа ў 21-м стагоддзі! Трэба, каб людзі гэта ведалі! І не ў апошнюю чаргу – гэта цудоўна напісаная кніга.
На жаль, Ігар цяпер зноў за кратамі, а таму што першае чэшскае выданне ягонага дзённіку ўжо даўно разышлося, то мы ў 2022 годзе падрыхтавалі на знак салідарнасці новае.
Каб ушанаваць беларускую мову, якую Лукашэнка спрабуе знішчыць, імёны ў кнізе гэтым разам падаюцца паводле беларускай транскрыпцыі. Ігараў дзённік чытаюць новыя пакаленні тутэйшых анархістаў, і магчыма, што дзякуючы ў тым ліку гэтай кнізе ім не бракуе рашучасці аказваць дапамогу анархістам і антыфашыстам, якія змагаюцца ва Ўкраіне супраць пуцінскага ўварвання? Хто ведае. Што мы ведаем дакладна – гэта што чэшскае выданне Ігаравага дзённіка натхніла брненскі тэатр 3+KK, які паставіў паводле кнігі вельмі ўдалы спектакль «Еду ў Магадан – Не вер, не бойся і не прасі». Гэтая пастаноўка з’явілася яшчэ да выхаду другога чэшскага выдання.
Мы не забываем пра таварышаў у турмах, сочым за навінамі пра іх, перакладаем, нагадваем пра іхні лёс (напрыклад, падчас жнівеньскага тыдня салідарнасці з вязнямі-анархістамі).
Але мы не звязваем нашы надзеі з «міласэрнасцю» дыктатара. Мы іх звязваем з тым, што ён будзе зрынуты. Лукашэнка карыстаецца палітычнай і сілавой падтрымкай Крамля. Таму лёс нашых таварышаў у беларускіх турмах – гэта адна з прычын, з якіх мы жадаем паразы пуцінскай агрэсіі ва Ўкраіне. Пераможаны ці аслаблены Пуцін можа азначаць і пераможанага і аслабленага Лукашэнку, яго прыбранне і вызваленне палітычных вязняў у Беларусі.
Мы нават не можам сабе ўявіць, што ім даводзіцца перажыць. Можам паспрабаваць уявіць сябе ў іхняй сітуацыі, але ўсё адно гэта будзе далёка ад той жорсткай рэальнасці, у якой яны вымушаныя знаходзіцца.
Мы зычым ім найперш мноства псіхічных і фізічных сіл. Хай мноства розных прыемных дробязяў дапаможа зрабіць іхняе жыццё за кратамі больш выносным і радасным, як бы парадаксальна гэта ні гучала. І вядома ж, мы зычым ім, каб дыктатура як найхутчэй пала, і яны былі вызваленыя. Але гэта яшчэ ня ўсё. Зычым таксама, каб іхняе вяртанне на свабоду было ўдалым, каб яны знайшлі апірышча, якое ім будзе без сумневу патрэбнае, у моцным, упэўненым і адзіным анархісцкім руху, які стане ў Беларусі рэлевантнай сілай.
“Я держу себя в позитивном самонастрое, т.е. сам базис должен быть в порядке, тогда и всё остальное – слова, действия, здоровье – будут в том же ключе. У меня уже давно нет заметных колебаний настроения, ні журбы, ні тугі, ні смутку 🙂 Я всегда обращал внимание на людей с большими сроками, как они себя ведут. И по некоторым не скажешь, что они вообще в тюрьме были, настолько взвешенные и позитивно настроенные натуры, аж прямо аура заражает! Половина успеха – это мысли, которые мы пускаем в ход как проснулись (после зарядки часто перечитываю стихи и цитаты), и то, о чём мы думаем перед сном. Потому утром рано и поздно вечером я обычно не вступаю в разговоры”.
З лістоў Ігара Аліневіча, крыніца “Права на паўстанне”
Нядаўна Чэскі незалежны тэатр 3+kk зрабіў пастаўноўку па кнізе Ігара “Еду ў Магадан”. Ініцыятар спектакля – Лібар Брзобагаты.
Лібар Брзобагаты
Мастацкi кіраўнік Тэатра 3+kk, драматург спектакля Jedu do Magadana: Never, nebo se a nepros (Еду ў Магадан: не вер, не бойся, не прасі).
Я даведаўся пра Ігара, яго гісторыю і пасланне дзякуючы чэскай Анархічнай Федэрацыі – яны апублікавалі яго турэмны дзённік «Еду ў Магадан» на чэскай мове. Я прачытаў кнігу некалькі гадоў таму (здаецца, у 2013-м) і адразу падумаў, што гэта – выдатны матэрыял для тэатралізаванага спектакля. Пазней я абмеркаваў ідэю з рэжысёрам Адамам Штэйнбауэрам і, як толькі ў нас з’явілася магчымасць, яна стала адным з першых спектакляў, што мы стварылі разам у новым на той момант тэатры 3+kk.
Падчас падрыхтоўкі да спектакля мы стараліся даведацца як мага больш пра бягучую сітуацыі ў Беларусі і лёс палітвязняў, у тым ліку «анарха-партызан». І зараз мы нампгпемся быць у курсе развіцця справы, таму што падтрымка палітвязняў у Беларусі дабрачыннымі акцыямі – важная частка пастаноўкі спектакля ў Чэхіі.
Мяне вельмі натхніла гісторыя пра важлівую палітычную барацьбу, такую балючую і дарагую, блізкую. Мне падаецца, што сацыяльная і палітычная сітуацыя ў Чэхіі з кожным годам становіцца горш, і быццам бы спосабаў нешта з гэтым зрабіць вельмі мала. Гэта, на мой погляд, выклікана ў асноўным рамантызацыяй “аксамітнай рэвалюцыі” – амаль негвалтоўнага падзення камуністычнага рэжыму ў Чэхаславакіі. Большасць чэскага грамадства цяпер не ў стане дзейнічаць радыкальна дзеля будзь-якіх сацыяльных зменаў. Таму, назіруючы за барацьбой беларускіх анархістаў, я адначасова хвалююся за наступствы і маю надзею, што рэальная палітычная барацьба за сумленны свет яшчэ мае сэнс. Я ўпэўнены: гісторыя Ігара – тое, што варта ведаць чэхам.
Прысуд Ігару сюррэалістычны і агідны. Гэта пра нянавісць беларускага ўрада да ўласнага народу. Я б хацеў пагадзіцца з Ігарам, што падобныя працэсы – цвікі ў труну беларускай “улады” (як ён сцвярджае ў сваім дзённіку), але баюся, што шлях да свабоднай Беларусі яшчэ доўгі. Жадаю Ігару, яго таварышам і іх сем’ям псіхалагічных і фізічных сілаў, каб вытрымаць той жах, з якім яны сутыкаюцца кожны дзень. А яшчэ – каб у рэшце рэшт вольныя беларусы ўз’ядналіся і падумалі пра сябе: «яно таго каштавала»
“Тут важно развивать воображение, чтобы мочь предполагать через несколько этапов. Все зачем-то нужно и будет нужно. Нет смысла ломать голову, лучше потом удивиться внезапным приятным открытиям. Как писал тот же Рябов, важны не сами схематические рамки, а вектор движения. И внутренний компас. Дорогу осилит идущий и надо радоваться, когда каждый новый день проходит в этом самом всестороннем Движении”.
З лістоў Ігара Аліневіча, крыніца “Права на паўстанне”
Анархізм сёння значна страціў у папулярнасці, сучасныя “адэпты” часта бяздумна паўтараюць састарэлыя неактуальныя лозунгі, мае месца практыка без тэарэтычнай базы і наадварот — таму сёння ў некаторых выпадках анархізм небеспадстаўна лічыцца маргінальным рухам і ўсяго толькі адным з “ізмаў” (яшчэ і не самым “адэкватным”). Але дзякуючы такім, як Ігар Аліневіч, анархія, воля, сумленнасць і іх прамая рэалізацыя пакрысе рэабілітуюцца ў сваім сакральным першапачадковым інтэлектуальным сэнсе. За Ігарам сёння сочаць не толькі суайчыннікі — ягоная кніга мегапапулярна ў анархічных (і не толькі) колах, ад Украіны да Чэхіі з Германіяй. Да таго ж, дзякуючы справе «Чорнага сцяга», свет знаёміцца (хто яшчэ не) з рэальным тварам беларускай дзяржавы. Учынак Ігара – беспрэцэдэнтны прыклад прамога яскравага (і дзесьці забіяцкага) супраціву рэжыму. Вынік у выглядзе тэрміна ў 79 год сумарна на чатырох чалавек красамоўны: беларускі рэжым сурʼёзна баіцца тых, хто практыкуе прамое дзеянне. Але ж «ва ўсіх аўтарытарных рэжымаў ёсць агульная рыса – яны ўсе рэзка бурацца» (Аляксандр Дэльфінаў). То спадзяемся і наш дракон не выключэнне.
Зрабіць данат на падтрымку Ігара Аліневіча можна па спасылцы ніжэй:
Азнаёміцца са справай Ігара Аліневіча і напісаць яму ліст
Падтрымаць працу АЧК і зрабіць данатат на падтрымку Ігара (у заўвазе пазначыць Ігар Аліневіч)