Раскажыце пра фармат: Як ідэя прыйшла да аб'яднання ініцыятыў актывістаў (якія там былі прадстаўлены) з творчым кампанентам?
Мы не з’яўляемся арганізацыяй, якая выключна займаецца культурнымі мерапрыемствамі, мы бачым нашу культурную дзейнасць, як інструмент данясення мэсэнджэй. Сквазныя каштоўнасці ў нашай дзейнасці – гэта правы чалавека, гендарная роўнасць, інклюзія. І мы, канешне, хацелі што б ва ўсіх мерапрыемствах, якія мы праводзім для шырокага колу людзей, праглядаўся хаця б невялічкі кампанент, які так ці інакш закранаў бы развіццё грамадзянскай супольнасці, разумення правоў чалавека, гендарнай роўнасці, інклюзіі. Менавіта на гэтым падмурку мы будуем праграму фестывалю і з кожным годам яна абрастае новымі і новымі варыянтамі камунікацый гэтых мэсэнджэй.
Канешне апагеем усяго фестывалю з'яўляецца музычная сцэна. Але пры састаўленні праграмы ёсць пэўны алгарытм, пэўная логіка якую мы праследуем: мы ведаем што ў Польшчы ўжо зашмат беларускіх мерапрыемстваў, дзе выступаюць практычна адны і тыя ж музыкі. І мы, канешне, усіх іх любім. Але мы не толькі не хочам паўтарацца, мы хочам прыўносіць нешта новае. Гурты, якія мы адбіраем, так ці інакш закранаюць палітычную сітуацыю, сацыяльную, эканамічную. Іх творчасць, нават калі гэта пост панк, нават калі гэта кабарэ (у стылю ў якім раней выступала «Сярэбраная свадьба»), усё роўна яны рэфлексуюць на тэму падзей, якія адбыліся ў Беларусі. Дзеляцца сваімі эмоцыямі, блізкімі аўдыторыі, якая таксама перажыла гэтыя падзеі. Даць надзею, а таксама адчування еднасці, паміж раскіданым беларускім кам’юніці па розным краінам. Ці калі мы напрыклад возьмем гурт Super Besse, якія ўвогуле не маюць нічога агульнага з гэтай тэматыкай, яго музыкі з’ехалі яшчэ да 2020 года, у прынцыпе ў палітыцы не былі заўважаны. Але на фестывалях яны выступаюць з такімі песнямі як: «КГБ», «Родина», кажуць са сцэны «Жыве Беларусь» і ў прынцыпе прыязджаюць таму, што жадаюць падтрымліваць беларускі рух, беларускую культуру і выступаць менавіта для беларусаў. Зразумела, што для большасці сучасных музычных гуртоў шлях да дому і магчымасць развівацца, як творчым калектывам, на дадзены момант закрыта.