Методыкі адміністрацый турмаў акружаны заслонай таямніцы. Вы лічыце дэсакралізацыя турэмных методык адміністрацыі дазволіць іх змяніць у больш лепшы бок?
Як я казаў вышэй, я не веру ў паляпшэнне ні сённяшняй палітычнага ладу ў Беларусі, ні ў гуманізацыю беларускай пенітэнцыярнай сістэмы. Іх абедзве проста трэба знішчыць. Памятайце таксама, што кніга пісалася амаль 10 год таму, пасля яе выхаду пабачылі свет іншыя турэмныя творы. Умовы ў калоніях і ізалятарах значна пагоршыліся. Сваволле сілавікоў і рэпрэсіі дасягнулі небывалых высотаў. У дадатку падзеі 2020 года, калі праз жорсткія жорны беларускай “праваахоўнай і судэбнай сістэмы” прайшлі дзесяткі тысяч беларусаў і беларуса, бліжэй пазнаёмліі беларускае грамадства з няволяй. Але не ўсе здольныя падзяліцца сваім траўматычным досведам. Не ўсе перамагаюць няроўны бой з сістэмай. Таму досвед канкрэтных людзей, якія там апынуліся і якія даюць адпор, з’яўляецца карысным для ўсіх грамадзян нашай шматпакутнай Беларусі. Прыйдзе час і ўсе каты будуць разлічаны са сваіх дзеянняў. Адказваючы на пытанне, так, я лічу дэсакралізацыю турэмных метадаў вельмі важнай працай у кірунку пабудовы краіны, у якой грамадства будзе функцыянаваць паводле новых каштоўнасцяў. Дзе героі - не “мянты”, “чэкісты” і іншыя псы рэжыму, але палітвязні, лекары, настаўнікі, навукоўцы, дзеячы культуры… Такія кнігі дазваляюць з узроўня абстракцыйных ведаў і крытыкі вязніц перайсці да канкрэтных прыкладаў метадычнага зла, якое генерыруе пенітэнцыярная сістэма. Думаць аб гэтым трэба ўжо зараз, бо калі палітычны лад ізноўку зменіцца, то мы можам забыцца на турмы, міліцыю ці КДБ ж не знікне раптоўна, бо будзе шмат іншых спраў. Гаворка не пра змену людзей ці назваў - патрэбныя новыя каштоўнасці, новыя грамадскія стасункі. Кніга, пра якую мы размаўляем, як мінімум пашырае веды пра антыгуманістычную філасофію сілавых структур.
Якія прыклады схаваных турэмных методык адміністрацыі турам выкладзены ў кнігі? Маглі б прывесці пару прыкладаў?
Не хацелася б спойлерыць кнігу, але некаторыя метады можна агучыць. Ёсць як і больш яўныя і вядомыя методыкі, так і больш “вытанчаныя”. Найбольш вядомая з іх гульня - добры/злы мент. Калі падчас допыту з табой адначасова працуюць дзве асобы. Адна імкнецца ўлезці табе ў давер, іншая наадварот палохае, прыніжае ці збівае. У стрэсавай сітуацыі чалавек даверыцца “добраму” мянту і можа сабе вельмі зашкодзіць. Гэта найбольш папулярная і адвечная практыка ўсіх сілавікоў свету.
Іншая сітуацыя - выкарыстоўванне ўгалоўнікаў (“аўтарытэтаў”, “блатных”) у мэтах кантролю над іншымі вязнямі. Менавіта рукамі тых, хто супрацоўнічае з адміністрацыяй (“казламі”) у вязніцах адбываюцца ці не найгоршыя бясчынствы. Дзеля гэтага яны выкарыстоўваюць сістэму турэмных “каст”. Мікола даволі падрабязна піша аб гэтым.