ENG
menu close-menu

Артыкулы

Пра нас

Мы каманда з Беларусі. У 2021-м годзе мы пераехалі ва Украіну, з пачаткам вайны – у Польшчу.

«Не сёння, не ўчора, не заўтра» – праект прысвечаны правам чалавека, эміграцыі, уразлівым групам людзей, інклюзіі, гендарным пытанням ды іншым вострым тэмам.

Нашыя героі – як людзі ў эміграцыі, так і тыя, хто застаўся ўнутры краіны.

Пра нас

Наша мэта

Мэта праекту – барацьба са стыгмамі ды дапамога тым, хто знаходзіца ў няпростай сітуацыі, сутыкнуўся з дыскрымінацыяй ці непаразуменнем грамадства.

Мы распавядаем гісторыі людзей, якія апынуліся ў незвычайным становішчы. «Не сёння, не ўчора, не заўтра» – гэта пляцоўка, дзе можна падзяліцца сваім досведам ды атрымаць падтрымку.

Наша мэта

Далучайся!

Далучайся! Калі вы хочаце падзяліцца сваім досведам, а заадно ўмееце добра пісаць ці рабіць ілюстрацыі – пішыце нам на пошту: nottodaysocialmedia@gmail.com

Мы абмяркуем умовы і паспрабуем надрукаваць ваш тэкст. У нас няма аўтарскай манаполіі на матэрыялы – мы будзем рады новым людзям, якія жадаюць зрабіць свой унёсак у праект.

Далучайся!