Гэта пастаноўка па кнізе або эскіз абраных тэкстаў з яе? Пра што будзе спектакль?
Адам: Гэта спектакль пра свабоду ў несвабодным свеце. Пра сілу духа неверагоднага чалавека. Мы выбралі даволі вялікія кавалкі з дзённіка Ігара, але мы таксама выкарыстоўвалі той факт, што Ігар быў фанатам LARP (ролёвых гульняў - рэд.), каб пакласці ў аснову ўвесь уяўны свет, які жыве ў яго галаве. Такім чынам, мы напісалі свайго роду класічнае фэнтэзі. Гэтая фэнтэзійная лінія супрацьстаяння гнятлівай рэальнасці беларускай турмы.
Лібар: Так, сутнасць спектакля – гэта апісанне Ігарам турмы ў Беларусі, асэнсаванне таго, што дзяржаве, у якой ты жывеш, лічыць цябе тэрарыстам... Але, як адзначыў Адам, самае натхняльнае ў гісторыі Ігара – гэта яго маральная цэласнасць і сіла, якая дазваляе супрацьстаяць жорсткасці, якой ён падвяргаецца. Гэтая сіла здаецца такой няўяўнай, амаль фантастычнай, што мы вырашылі пагрузіць цалкам рэальны свет дзяржаўнага тэрору ў фантастычны свет анархісцкай утопіі – у толкіенаўскую гісторыю пра барацьбу дабра і зла.
На якой мове будзе выконвацца спектакль?
Лібар: Мы будзем граць на чэшскай мове, з невялікімі імправізаванымі часткамі на англійскай, а таксама з польскімі і беларускімі субтытрамі.
Хто гуляе ў спектаклі?
Лібар: Спектакль уяўляе сабой мона-драму, гэта значыць усіх персанажаў адлюстроўвае толькі адзін акцёр, наш сябар і вельмі таленавіты калега Марк Крысціян Хохман.
Чаму кніга Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» прыцягнула Вашу ўвагу?
Адам: Яна, на маю думку, была вельмі падобная на турэмныя дзённікі палітычных вязняў камуністычнага рэжыму ў Чэхіі. Метады прыкладна тыя ж, і для мяне было вельмі цікава і страшна, што гэта адбываецца сёння, не так далёка ад нас.
Лібар: Для мяне было вельмі натхняльна прачытаць гісторыю аб найважнейшай і вельмі значнай палітычнай барацьбе – хоць і вельмі балючай і дарагой, якая адбываецца так блізка ад нас. Мяне часта засмучае адчуванне, што сацыяльна-палітычная сітуацыя ў Чэхіі з кожным годам становіцца ўсё горш і горш, а спосабаў нешта з гэтым зрабіць я бачу вельмі мала. Гэта, як мне здаецца, выклікана ў асноўным рамантызаваным вобразам «аксамітнай рэвалюцыі» (практычна негвалтоўнага падзення камуністычнага рэжыму ў Чэхаславакіі). Заходняя дэмакратыя ў 1989 годзе практычна сама ўпала да нас у рукі, і большасць чэшскага грамадства сёння не здольна прыняць якія-небудзь радыкальныя падыходы да сацыяльных ці палітычных зменаў. Але калі я бачу, як беларускія (і расейскія таксама) анархісты змагаюцца ўсімі сіламі, я адчуваю адначасова і трывогу за наступствы, і надзею на тое, што рэальная палітычная барацьба за іншы свет яшчэ мае сэнс. Я ўпэўнены, што такія гісторыі, як гісторыя Ігара – гэта менавіта тое, што мы павінны больш чуць у Чэхіі.